Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


196.jpg
Фота: «Мінск-Навіны»

Удзельнікамі відовішчнай гульні сталі 25 каманд, а гэта каля 250 чалавек, якія спаборнічалі на чатырох палях участка тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае торфабрыкетнага завода «Сяргеевіцкае».

197.jpg
Фота: «Мінск-Навіны»

Перамагла ў турніры каманда ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Моцна пераматаўшы скотчам красоўкі, каб тыя не засталіся ў балотнай багне, на поле па чарзе выходзілі футбольныя каманды (па 6 гульцоў). Па ўмовах гульні, ў кожнай камандзе павінна была быць адна дзяўчына. Адзін тайм доўжыўся 7 хвілін.

198.jpg
Фота: «Мінск-Навіны»

199.jpg
Фота: «Мінск-Навіны»

Спаборніцтва праводзіцца штогод з 2019 года.

200.jpg
Фота: «Мінск-Навіны»