17 студзеня ў Бабруйску адбудзецца круглы стол па праблемах аховы гістарычнай спадчыны Бабруйскага раёну. З дакладамі выступяць старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч.
Пачатак а 16.00.
Месца правядзення круглага стала — вуліца Кастрычніцкая, 33.
18 студзеня вялікая імпрэза, прысвечаная праблемам захавання помнікаў Пухавіцкага раёну, адбудзецца ў касцёле ў Мар’інай Горцы. Чакаецца ўдзел Антона Астаповіча, мясцовага краязнаўцы Барыса Мухі і хору Нацыянальнай акадэміі навук “Акадэмія”. Напрыканцы сустрэчы — прагляд фільму “Палякі”. Ён распавядае пра жыццё польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Аўтарам сцэнару выступіў Антон Астаповіч.
Пачатак імпрэзы — а 12.00.