ТБМ звяртаецца па дапамогу!

ТБМ вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць арганізацыю сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка 2017 арэнднай платы за мінскі офіс (складае каля 2000 BYN) і неабходнасці фінансавай падтрымкі нашай газеты “Наша слова” (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).

thumb.php

У мінскім офісе ладзяцца курсы мовы “ПраМова”, пераклад заканадаўства на беларускую, штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па-беларску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.

Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку “Расчет” (АРІП) і iPay (інструкцыя тут). Памеры ўнёскаў можна паглядзець па спасылцы.

Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць УВАГА! да 04.07.2017 г. на рахунак ТБМ – УНП ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 100129705, р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ “Белінвестбанк”, код 739.

Ад 04.07.2017 г. стары нумар рахунка дзейнічаць не будзе, сродкі можна будзе пераводзіць на новы нумар рахунка УНП ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001, код банка BLBBBY2X.

Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў “НС”, змяшчаюцца на партале ТБМ.