І ўсё ж такі так! Імпэратар Сусьвету, патрон удзельнікаў «Камбінату мастацтваў», выкрадзены. Гэта факт. Але сьвята-капусьнік «Дзень Работніка галаўнога мозгу» адбудзецца 5 траўня ў 19 00 на Малой сцэне к/з «Мінск». Гэта таксама факт. Што прыйдзецца дзеля гэтага зрабіць — скакаць 2375 раз на левай назе або апоўначы сьпяваць гімн Рэспублікі Комі, пакуль невядома.
Даведка: Імпэратар Сусьвету ўпершыню паўстаў перад людзьмі 22 студзеня ў 19:37 па менскім часе на першым тэатральна-музычным капусьніку праекту «Камбінат мастацтваў». Імпэратар ухваліў правядзеньне падобных мерапрыемстваў і абвясьціў сябе патронам групы актораў, якія ўдзельнічаюць у стварэньні капусьніка. У гэтую групу ўваходзяць:
Ганна Хітрык, акторка тэатру імя Я.Купалы, вакалістка гурта «ДзеціДзяцей»
Міхал Зуй, актор тэатру імя Я.Купалы, гітарыст гурта «ДзеціДзяцей»
Зьміцер Ясеневіч, актор тэатру імя Я.Купалы, гітарыст гурта «ДзеціДзяцей»
Вольга Скварцова, акторка тэатру сучаснага танцу D.O. Z. Sk. I
Сяргей Кавальскі, актор клоўн-праекту «ЛЮДИ С НОСОМ» («Лунатики»)
Павал Куттуньё, вольнавызначэнец
Другі капусьнік, прысьвечаны «Дню Работніка Галаўнога Мозгу» павінен быў адбыцца 12 красавіка 2009 гаду. Аднак жахлівейшая падзея — выкраданьне Імпэратара Сусьвету 8 красавіка вымусіла актораў і арганізатараў перанесьці дату імпрэзы на 5 траўня.
Што: Сьвята-капусьнік да «Дня Работніка Галаўнога Мозгу»
Дзе: Малая сцэна к/з «Мінск»
Калі: 5.05.2009
Даведка і квіткі: (029) 678 23 99, (017) 294 22 22, (017) 328 66 38 (каса к/з «Мінск»)
Тэгі: Мінск