• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.09.2015 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Teleport. Карціна алеем

Гэтыя хлопцы займаюцца хутчэй ня музыкай, а жывапісам. Толькі што замест пэндзля ў іх інструмэнты, а замест фарбаў – рознага кшталту гукавыя эфэкты.

Два з паловай гады музыкі з гурту Teleport нікуды не высоўваліся з сваёй рэпэтыцыйнай кропкі, працуючы над сваёй гукавой канцэпцыяй. Яны не рабілі ніякіх заяваў, што заснавалі круты гурт, ня посьцілі геройскіх сэлфі з гітарамі наперавес, не крычалі, што пішуць геніяльны альбом, і не пантаваліся тым, што зводзіць яго брытанскі саўндпрадусар, які майстарыў дыск Аліны Арловай “Mutabor”. Між тым, праца пад назвай “Maukliva” ўяўляе зь сябе маленькі музычны цуд. Яна каштоўная тым, што прыгожая, яе можна сузіраць як твор мастацтва.

Teleport утварыўся пры канцы 2012-га, яго заснавалі Яўген Цярэнцьеў i Максiм Мацэвiч, якія мелі ўжо досьвед, атрыманы ў малавядомых менскіх гуртах. Бубнача Мікалая Пахомчыка пазычылі з блюзавага гурту Cross B Band, а басіста Віктара Гуца, па легендзе, знайшлі проста на дарозе. У тым сэнсе, што ехалі на аўто і ўзялі хлопца, які стопіў. А той аказаўся басістам, якога якраз у камандзе і не ставала. Музыкі моцна замарочыліся ідэяй запісаць такі альбом, якога яшчэ ніколі не было ў беларускай музыцы – сьмелы, экспэрымэнтальны, наватарскі. Ну хто ж таго з маладых ня хоча, але могуць адзінкі. Звычайна, каб таго дасягнуць, не стае ўпартасьці, уменьня і шырыні мысьленьня. “Тэлепорт” гэтую задачу з посьпехам адужаў. Фактычна, хлопцы займаюцца хутчэй ня музыкай, а жывапісам. Толькі што замест пэндзля ў іх інструмэнты, а замест фарбаў – рознага кшталту гукавыя эфэкты. Арыгінальнае гучаньне дасягалася шляхам выкручваньня ручак наладак, гвалтаваньня гітарнага працэсара, вырабу ўласных прымочак, наўмыснага выкарыстаньня олдавай тэхнікі і г.д. Напрыклад, пры запісе песьні “Лета” быў ужыты дыктарскі мікрафон 1961-га году вырабу, а ва ўступе кампазыцыі “Сьветлавы год” гучыць фрагмэнт запісу гурту, у якім граў бацька Яўгена Цярэнцьева, здабыты з магнітнай стужкі.

Гурт вольна карыстаецца дзьвюма мовамі – беларускай і ангельскай, якія гарманічна пераплятаюцца і суіснуюць на гэтым дзівосным альбоме. Трэк-ліст збудаваны такім чынам, што кожны трэк як бы выцякае з папярэдняга, хоць пры гэтым можа зусім не супадаць зь ім ні тэматычна, ні музычна. Цэмэнтуе і злучае іх сам настрой – тая самая непаўторная магічная атмасфэра, стварыць якую дарагога каштуе. Эфэкт такім чынам дасягаецца такі, што слухач проста распускаецца ў гэтым матэрыяле. І яму становіцца добра і спакойна – рэлакс, мэтыдацыя і ўсё такое.

Пры тым, што музыка Teleport можа ненапружна заходзіць фонам, іх кампазыцыі цікава расслухоўваць, моршчыць лоб, напружваць глузды ды знаходзіць другі, трэці слой, вычытваць цытаты і алюзіі. Асабліва паказальны тут трэк “Белы сум”, у якім спалучылася мілая такая і наіўная ВІАшнасьць з сур’ёзнымі і суворымі арт-рок напрацоўкамі. Такі трэк маглі бы запісаць “Песьняры” у час баўленьня складанымі музычнымі формамі ў сярэдзіне 70-х. А інструмэнтал, аднайменны назьве гурта, яўна запісаны з прывітаньнем The Beatles ды іх “Sgt. Pepper’s”. Некаторыя трэкі яўна пісаліся пад натхненьнем ад творчасьці Роджэра Ўотэрса, Эмэрсана, Лайка ды Палмэра, The Beach Boys ды мала яшчэ каго. Што тут важна – музыкі не прыпадабняюцца да ўлюбёных узораў, а малююць свае карцінкі.  Ад таго ў іх і выходзіць не бессэнсоўнае і бязьлітаснае лабство, а абсалютна ўнікальная творчая прапанова. Шкада хіба, што попыт на яе наўрад ці будзе вялікі тут і цяпер.

Паслухаць і спампаваць альбом можна на Tuzin.fm

Ідэя: 9
Выкананьне: 9
Тэксты: 9
Запіс: 9
Аздабленьне: 9

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратуных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип