Фестываль PRADMOVA запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка»

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў конкурсу «Шуфлядка».


PRADMOVA

Хто можа браць удзел у тэндары?

Беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы.

Тэрміны правядзення: 5 — 15 жніўня 2024 года.

Якія рукапісы, выстаўленыя на тэндар?

Папяровыя выданні (рукапісы-пераможцы па выбары экспертаў):

1. Ганна Кручкова, «Хто ты, дрон?» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 98 200 знакаў (з прабеламі).

2. Аляксей Правалоцкі, «Цягнік да Познані» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). 195 000 знакаў (з прабеламі).

3. Клёк Штучны, «Забойства на вуліцы Макаёнка» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). 266 000 знакаў (з прабеламі).

Электронныя альбо аўдыявыданні (рукапісы-пераможцы чытацкага галасавання):

1. Надзея Ясмінска, «Матулін дзень» (пераможца ў намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»). 5000 знакаў (з прабеламі).

2. Алесь Белы, «Нашы зёлкі» (пераможца ў намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»). Не менш за 200 000 знакаў (з прабеламі).

3. Макар Камар, «НІ-ЦІ» (пераможца ў намінацыя «Масавыя жанры»). Не менш за 250 000 знакаў (з прабеламі).

З анатацыямі твораў і больш падрабязнымі ўмовамі правядзення тэндару можна пазнаёміцца па спасылцы.

Чытайце яшчэ: Антырэкорды беларускага кнігадрукавання