• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2018 | Літаратура

«Тэрор, алкаголь, сэкс — як у жыцці», — Кіркевіч пра сваю кнігу «Самурай»

Наш журналіст і літаратар Алесь Кіркевіч выдаў сваю першую кнігу пад назвай «Самурай». Гэта зборнік апавяданняў ды вершаў, напісаных у розныя гады і ўпершыню сабраных пад адной вокладкай. Прэзентацыя кнігі ўжо сёння вечарам у этнакраме “Цудоўня” у Гродна.

samurai_kirkevich

Героі Кіркевіча хаваюцца на канспіратыўных кватэрах у Вільні 1920-х і абараняюць Курапаты ўжо ў нашым часе, блытаюцца ў павуцінні параноі, кахаюць, п’юць… Але дзе героі, а дзе сам аўтар? Дзе сканчаецца журналіст і пачынаецца пісьменнік, які выдумвае рэальнасць? Пра ўсё гэта мы вырашылі спытацца ў самога аўтара.

— Як з’явілася ідэя выдання гэтай кнігі?

— Ідэі кнігі як такой не было, затое былі ідэі асобных апавяданняў і вершаў, якія з’яўляліся ў розны час. Тэксты друкаваліся ў газетах, на сайтах. А пасля ўжо паўстала думка сабраць усё пад адной вокладкай, бо надрукаванае ў газеце жыве столькі, колькі жыве газета — імгненне.

— Гэта проста зборнік, ці творы нешта ядане?

— Сабраныя тэксты — гэта мазіка, набор пэўных сюжэтаў з сучаснасці і зусім трошкі гісторыі. Гэта сюжэты пра каханне, здраду, сяброўства, гвалт, сэкс, роспач — моцныя пачуцці, якія заўжды кіравалі светам. Усё гэта, акрамя сюжэтаў двух апавяданняў, адбываецца ў нашы дні, недзе паміж Менскам, Горадняй, Львовам… Аповед з-большага ідзе ад першай асобы, але гэта зусім не значыць, што творы — дакладны злепак з рэчаіснасці, нейкая споведзь аўтара — гэта наўпрост форма камунікацыі з чытачом, як з суразмоўцам.

— Дык аўтабіяграфічных момантаў там зусім няма?

— Пэўныя сюжэты цалкам рэальныя, іх героі ходзяць з намі па адных вуліцах, сядзяць за суседнім столікам у кавярні, трасуцца ў адным вагоне метро. Нехта, чытаючы, дакладна пазнае сябе, нехта думае, што пазнаў сябе ці знаёмых, а нехта даводзіць мне, напрыклад, што пазнаў усіх, акрамя аднаго… гэта трошкі смешна. Паўтаруся, гэта не злепак з рэчаіснасці, але хутчэй адбітак у крывым люстэрку. Калі некаму раптам цікава будзе разблытваць гэтыя клубочкі — калі ласка.

— Адкуль такая назва — “Самурай”?

— Назва дадзеная па адным з апавяданняў. Яно прысвечанае цалкам рэальнаму чалавеку, ветэрану Рэвалюцыі годнасці ва Украіне ды АТО. Зараз, нажаль, ён знаходзіцца за кратамі… Гэта гісторыя няпростаг лёсу чалавека, які не знайшоў сябе ў мірным жыцці, бо ягоны дом — руіны, а сям’я — баявое братэрства. Ён і жыве па-сутнасці толькі ў пераходных станах, стыхійны экзістэнцыяліст. У мірным горадзе, дзе ходзіць транспарт, бегаюць на працу людзі, а прыгожыя дзяўчаты сядзяць у летніх кавярнях, ён лішні і сам гэта разумее… А вось ці зможа знайсці выйсце?

— Вы казалі, што ёсць і нешта на гістарычную тэматыку, так?

— Так, гэта два апавяданні: «Зацкаваны воўк» і прыквэл да яго — «Марта». Гэта цалкам гістарычны сюжэт, дзе апісаны лёс дзеяча КПЗБ Міхаіла Гурына. Усё адбываецца ў 1920-х гадах у Вільні і Горадні. Гісторыю Гурына, які стаў «сваім сярод чужых, чужым сярод сваіх», я пачуў упершыню год 10 таму, вось і насіў яе, пакуль не распісаў на паперы. Тут ёсць і тэрор, і алкаголь, і гульня выведак, і сэкс — як у жыцці. Пра КПЗБ, здаецца, так яшчэ не пісалі.

Алесь Кіркевіч, фота А.Саенка

Алесь Кіркевіч, фота А.Саенка

— Наогул, у якой абстаноўцы ствараліся тэксты?

— Кожны раз, лічы, у новай. Некаторыя вершы пісаліся ў СІЗА ці на зоне, іншыя — у Кіеве падчас Майдану. Зараз апавяданні я люблю пісаць у кавярнях, схаваўшыся недзе ў прыцемках з філіжанкай, бакалам ды ноўтам. Бывала, што пішаш усю ноч і сканчаеш на золку: тады наогул слаба разумееш, ці ты гэта пішаш, ці нехта іншы за цябе. Наўпрост, нібыта прапусціў праз сябе інфармацыю, уклаў літаркі ў тэкст і — адключыўся, ужо спіш.

— Ці можна сказаць, што пасля прачытання кнігі, можна будзе зразумець, што гэта за асоба такая — Алесь Кіркевіч?

— Спадзяюся, што нават пасля трох кніг нельга будзе зразумець. Інакш, навошта пісаць чацвёртую?..

— Адно з апавяданняў, здаецца, было анансавана ў сеціве як пачатак раману. Дык а калі раман будзе?

— Раман ці не, паглядзім, але гэта дакладна будзе вялікі па аб’ёме тэкст з дзевяці эпізодаў, гісторыя галоўнага героя — Несцяровіча. Зараз ёсць ужо два, гэта апавяданні «Агонь нас любіць» ды «Лабірынт». Сёння ёсць нават канцэпцыя графічнага афармлення новай кнігі — да кожнага эпізоду будзе малюнак, стылізаваны пад сярэднявечную гравюру. Гэта будзе гісторыя пра памежныя станы свядомасці, жарсць, каханне, інстынкт смерці і самазахавання. У дадатак — элементы містыкі і нацыянальны пафас. Неяк так.

Пазнаёміцца з аўтарам «Самурая» і атрымаць яго аўтограф можна будзе на прэзентацыі. Бліжэйшая адбудзецца ў Гродне, ужо сёння, 20 лютага а 19.00 у этнакраме «Цудоўня» на вул. Вялікая Траецкая, 14.

Папярэдняя дата прэзентацыі ў Мінску — 27 лютага, сачыце за абвесткамі на нашым сайце!

Вікторыя Стэповіч, Новы час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип