Хто такі Ціма Беларускіх? Пяць фактаў

12.12.2018 Музыка

У пачатку снежня Ціма Беларускіх (Тима Белорусских) выступіў на расійскім шоу “Вечаровы Ургант”, што на сёння з’яўляецца своеасаблівым выпускным іспытам папулярнасці для кожнага музыкі. Што мы ведаем пра маладога выканаўцу, які да апошняга часу фактычна не даваў інтэрвію?


Псеўданім

Так, напалову гэта псеўданім. Тут, здавалася б, ўсё проста, бо сапраўднае імя маладога артыста Цімафей Марозаў, і ён з Беларусі. (Ужо гучала крытыка, што не магло існаваць такога прозвішча – Беларускіх.)  Яно ўсё так, ды не зусім.

“Па-першае, мы з Беларусі. Заўжды хацелася нейкай павышанай увагі да нашай краіны ў плане музыкі. Заўжды яна неяк недаацэньвалася, недаглядалася, недаслухвалася. Таму мы вырашылі, што псеўданім адразу мусіць паказваць, хто і адкуль. Па-другое, так супала, што “Ціма” гэта амаль  па-англійску “каманда” (team). Мы ўсе з Беларусі і мы разам працуем над адной справай.”

20 гадоў

“Бацькі заўжды ведалі, што я займаюся музыкай, але нічога асабліва сур’ёзнага з гэтага не было, але зараз яны, вядома, радуцца за мяне. У мэсэнджэрах дасылаю фота, што сёння я тут, заўтра я там, яны радуюцца, і гэта добра.”

“З вучобай у мяне не пайшло. Вучыўся ў музычным каледжы на віяланчэлі, займаўся таксама на фартэпіяна. Падаваў надзеі, але сутыкнуўся з пераходным узростам, зайграла лянота, і ўсё. З музычнымі інструментамі ты мусіў быць фанацікам, а я не змог. Вырашыў, што пасля што-небудзь прыдумаецца.”

Былы афіцыянт

Працаваў афіцыянтам яшчэ літаральна паўгады таму:

“У мяне замовы, а я сяджу і ў дырэкце інстаграма адказваю людзям “дзякуй”, падыходзяць хлапцы з працы, гавораць “Цімафей, ідзі на зал!”, і тады я зразумеў, што ўсё…”

Два суперхіта

Першую жывую прэзентацыю трэка “Мокрыя кросы” зрабілі на вуліцы, на яе прышло каля 200 чалавек. Трэк займаў першы радок чарта Яндэкс.Музыка. А наступная песня з назвай «Незабудка» праз некалькі дзён пасля прэм’еры займала другое месца там жа. 10 снежня быў прэзентаваны здвоены кліп на гэтыя песні, які на сёння праглядзела амаль два мільёны чалавек.

Хто аўтар музыкі

Біты для Цімафея піша былы аднакласнік па музычным каледжы Ян Цупаненка, з якім вучыліся з другога па дзявяты клас (пасля Ціма сышоў, бо не змог займацца музыкай): “А ён застаўся, і зараз вучыцца  ў кансерваторыі.

 

Паводле RU.TV