Сёння! Ток-шоу “Сучасны Барысаў: горад для жыцця?”

Чым адметнае гарадское жыццё Барысава? Як напоўніць звыклыя месцы ў горадзе незвычайнымі падзеямі? Як барысаўчане могуць уключацца ў развіццё гарадскіх прастораў і актыўнасцяў?

barysau

Кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашае жыхароў Барысава па-новаму зірнуць на горад і разам паразважаць, як разам зрабіць горад лепшым, падчас адмысловага ток-шоу “Сучасны Барысаў: горад для жыцця?”

Сваімі развагамі і досведам падзеляцца:

Дзяніс Кобрусеў (Мінск) — гарадскі актывіст, каардынатар таварыства “Горад для гараджан”;

Зміцер Бабіцкі (Барысаў) — эканаміст, аўтар канцэпцыі развіцця горада Барысава;

Валянціна Сідоркіна (Маладзечна) — сузаснавальніца адукацыйнага цэнтра “Адкрытая прастора”, арганізатарка  гарадскога фэсту “Прышчэпка”;

Ганна Холад (Маладзечна) — гарадская актывістка, сааўтарка праекта “Крэатыўная карта Маладзечна”.

Хочацца новых цікавых рашэнняў для свайго горада — далучайцеся да абмеркавання! Размова адкрытая для ўсіх ахвочых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.

30 кастрычніка

18.30

Гастрапаб “Fабрика”, вул. Даўмана, 78

Уваход вольны!

Інфалінія +375297121803, razam@budzma.org

Падзея ў Вконтакте і Facebook