Ток-шоў “Рэчыца мастакоў і музыкаў: учора і заўтра”

Як вярнуць Рэчыцы, колішняй сталіцы метал-музыкі, радзіме славутых мастакоў, былую веліч? Пагаворым пра гэта на адкрытым ток-шоў “Будзьмы” ў Рэчыцы!

KP_rechica_

Запрашаем вас 21 лістапада на ток-шоў у Рэчыцы, прысвечанае вяртанню гораду былой велічы. Не трэба зазіраць далёка ў мінулае: яшчэ падчас першага дзесяцігоддзя незалежнасці Рэчыца была сапраўднай сталіцай метал-музыкі Беларусі, тут працавалі славутыя мастакі.. Нездарма менавіта ў Рэчыцыі  ўзнік “Метал Краўд”, які стаў самым буйным фэстам цяжкой музыкі ў Беларусі. Сёлета яго адмянілі.

Вялікі рэгіянальны брэнд знікае..

Як зрабіць Рэчыцу зноў вялікай?

Пра гэта пагутарым 21 лістапада, у аўторак, на ток-шоў, арганізаваным грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” Уваход вольны, адрас — Савецкая, 184 (дзе праходзіць “Мова нанова”).

Спецыяльныя госці:

Лявон Казакоў ( Мінск ) — музыка,  выкладчык БДУ, вядоўца музычнай радыёперадачы “ПраРок” на хвалях “Сталіцы”;

Андрэй Мядзведзеў (Рэчыца ) — журналіст, вядоўца курсаў “Мова нанова”;

Андрусь Такінданг (Мінск) — музыка.

Уваход вольны!