Ток-шоу “Культурная афіша: змест, эфект і адметнасці” прайшло ў Гродна
Афлайнавае ток-шоу, арганізаванае кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, адбылося 8 снежня ў Гродна. Ток-шоу прайшло пад назвай “Культурная афіша Гродна: змест, эфект і адметнасці” і было прысвечанае пытанням культурнага жыцця горада. Удзел у ток-шоу ўзялі вядомыя музыкі і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бізнэс-структур і духавенства, супрацоўнікі радыё, тэлебачання і палацаў культуры Гродна.
Ток-шоу “Культурная сталіца СНД: ініцыятыва зверху ці знізу?” прайшло ў Магілёве
21 лістапада ў Магілёве распачалася серыя ток-шоу і публічных прэзентацый пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”, якія ладзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны кампанія “Будзьма беларусамі!”. Ток-шоу стала лагічным працягам мінулагодняй грамадскай дыскусіі і справакавала бурнае абмеркаванне паміж прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і журналістамі, гісторыкамі і маркетолагамі, музыкамі і інтэлігенцыяй. А скончылася прэзентацыяй ініцыятывай, прадстаўленай Магілёўскім студэнцкім этнаграфічным таварыствам і з цікавасцю ўспрынятай публікай. Мяркуючы па градусе вечара, яна будзе далёка не апошняй.
Ток-шоу “Грамадства для культуры ці культура для грамадства?” прайшло ў Берасці
Ініцыяваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!” ва ўсіх рэгіёнах краіны серыя ток-шоу “Культура паляпшае жыццё!” працягнутая ў Берасці. Горад над Бугам прыняў эстафету ў правядзенні ток-шоу ад Магілёва і на ўзор апошняга сабраў на адкрытай сустрэчы-дыскусіі дзеячаў культуры і адукацыі, грамадскіх актывістаў і бізнэсоўцаў. Адкрытае абмеркаванне гэтым разам было прысвечанае пытанням грамадскай цікавасці і ініцыятыўнасці ў культурным жыцці горада.
Ток-шоу «Культура паляпшае жыццё!» прайшло ў Гародні
Ці праўда, што «Культура паляпшае жыццё»? Абмеркаваць і падыскутаваць на гэтую тэму сабралася пачэсная грамада ў Гародні 28 лістапада 2012 года. Развагай пра культуру і яе ролю ў жыцці гораду і мяшканцаў сустракаў гасцей вядоўца вечару Аляксандр Енджэеўскі. А гасцямі былі вядомыя гарадзенскія музыкі і грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнес-структур і рэлігійных аб’яднанняў, супрацоўнікі радыё, тэлебачання і палацаў культуры.
Прагрэс у межах закону? Ток-шоу ў багне магілёўскай тапанімікі
У культурнай сталіцы краінаў СНД і Беларусі, горадзе Магілёве, прайшло чарговае ток-шоу, ініцыяванае грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Гэтым разам гарачая дыскусія завязалася вакол назваў гарадскіх архітэктурных аб’ектаў. Тэма сустрэчы: “Магілеўская тапаніміка: павольны прагрэс у межах закону?”
“Светлагорск не падобны на горад, які вымірае!” – ток-шоў ад “Будзьма!” як крок да паляпшэння жыцця
Пра патэнцыял Светлагорска для развіцця рэгіянальнага турызму паразважалі жыхары горада на офлайнавым ток-шоў – адной з серыі дыскусійных сустрэч, што праводзяцца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” з агульнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!”. У клубе з экзатычнай назвай “Ягуар” і ў пошуках гарадской экзотыкі сабраліся прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы і проста неабыякавыя гараджане. Задаваў тон дыскусіі вострымі пытаннямі пра самапазіцыянаванне горада і дзяліўся досведам у развіцці рэгіянальнага турызму Уладзімір Булаўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” на Віцебшчыне.
Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” правяла ток-шоу “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы”. Падыскутаваць пра такую няўлоўную катэгорыю, як ідэнтычнасць, прыйшло шмат цікавых людзей. Прыемнасцю сталася тое, што гасцямі і экспертамі імпрэзы выступілі прадстаўнікі розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму бачыць праблемы горада і іх вырашэнне. Аб’яднаныя неаспрэчнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!”, віцябляне паспрабавалі знайсці супольныя адказы на складаныя пытанні і выклікі, якія ставіць жыццё гораду.
У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах
30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.
Орша: горад бандыцкі, духоўны, спартыўны?
Амаль пра кожны беларускі горад існуе сваё ўяўленне — часам станоўчае, а часам і не вельмі. Мы ведаем што Гародня — “маленькая Еўропа”, Хойнікі — радыяцыя, а вось Орша мае рэпутацыю крымінальнага горада. Часам гарады заслугоўваюць такой рэпутацыі, а часам варта задацца пытаннем: няўжо Орша — насамрэч такі страшны горад, у якім “тры турмы і ніводнага тэатра”, а вечарам на двор лепей не выходзіць? Магчыма, у Оршы ёсць прывабны турыстычны патэнцыял, які проста нерэалізаваны? Менавіта гэтаму і было прысвечанае чарговае афлайнавае ток-шоу кампаніі “Будзьма беларусамі!”: “Турыстычная прывабнасць горада: якія моцныя бакі мае Орша?”
Мінск
Цыкл веснавых дыскусій ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
18.03.2014: “Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ?”, г. Мінск
Апошнія гады кампанія “Будзьма беларусамі!” не проста папулярызуе беларускую культуру і мову як падмурак для яднання нацыі, але і актыўна запрашае, падштурхоўвае, а часам і прымушае задумацца пра тое, што культура стварае і паляпшае нашае жыццё.
26.03.2014: “Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?” , г. Мінск
Беларусы спяшаюцца на дапамогу
Як ахвяраваць, ходзячы на спатканні? Ці можна піярыцца на дабрачыннасці? Як працуе беларускае заканадаўства ў гэтай сферы? У цэнтры ўвагі другой веснавой дыскусіі цыклу «Культура паляпшае жыццё» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» быў кожны з нас — і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, і той, хто здольны дапамагчы.
1.04.2014: “Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?” , г. Мінск
Бізнес і мастацтва: “Ты мяне паважаеш?”
Бізнес і мастацтва — сусветы розныя, якія ў Беларусі, на жаль, перасякаюцца нячаста. А супрацоўніцтва гэтых дзвюх сфераў магло б шмат добрага прынесці ўсім. І каб лепш паразумецца, кампанія “Будзьма беларусамі!” сабрала бізнесоўцаў і творцаў на дыскусіі “Культура партнёрства. Ці знойдуць агульную мову бізнес і мастацтва?” у прасторы “ЦЭХ”, што ладзіцца ў серыі веснавога цыклу “высвятлення стасункаў з культурай”.
8.04.2014: “Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК” , г. Мінск
Мінчукі горад свой любяць. Гэта факт. І найчасцей прычыны любові — чысціня, талерантныя людзі і спакой на вуліцах. Але ці толькі гэта і ёсць Мінск? Ці хочуць мінчукі нешта ў ім мяняць? І ці могуць хоць неяк уплываць на тое, якім будзе іх горад заўтра? Падчас чарговай дыскусіі кампаніі «Будзьма беларусамі!» архітэктары, урбаністы і знаўцы Мінска шукалі адказ на пытанні, што ўратуе Горад Сонца і гістарычны цэнтр і як зрабіць з яго не проста месца жыхарства, а “горад для людзей”. Каб слова «Кемпінскі» не ператварылася ў архітэктурны панятак.
15.04.2014: “Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ”, г. Мінск
Культурная дэшыфроўка: ад бойкі да байкі
Пятая дыскусія кампаніі «Будзьма беларусамі!» была прысвечаная разгадванню беларускага нацыянальнага коду і сталася, бадай, самай ажыўленай і вострай за ўвесь цыкл. Ці можна ўвогуле казаць пра існаванне беларускай нацыі? Як адрозніць беларуса, сустрэўшы яго на курорце? І ці памяркоўнасць – адмоўная рыса? Разбіраючы беларускі канструкт на кампаненты, удзельнікі згадалі і Радаўніцу, і філасофію, і памкненне беларусаў да мімікрыі, і анекдоты пра партызанаў.