«Толькі вершы» вандроўніка Уладзіміра Някляева

Напярэдадні 70-гадовага юбілею паэта, празаіка, грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева пабачылі свет дзве кнігі. Адна з іх змяшчае новыя вершы Уладзіміра Пракопавіча, іншая ж прысвечаная яму самому і ягонай творчасці.

«Толькі вершы» Уладзіміра Някляева

Зборнік “Толькі вершы”, апублікаваны ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі СБП у выдавецтве “Кнігазбор”, складаецца з двух раздзелаў: больш лірычнага “Падманы празрыстай вады” і болей эпічнага “Турэмная бібліятэка”.

Ціхан Чарнякевіч "Вандроўнік" (Мінск: "Лімарыус") кніга пра Уладзіміра Някляева

Даследчык Ціхан Чарнякевіч у крытыка-біяграфічным нарысе “Вандроўнік” (Мінск: “Лімарыус”) апісвае жыццёвы шлях паэта, раскрывае малавядомыя старонкі літаратурнай дзейнасці Уладзіміра Някляева, паказвае, як успрымалася ягоная творчасць у савецкі і постсавецкі час.

niakl_01

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”