Топ-5 кавераў ад Metallica, якія вы маглі не чуць

22.07.2019 Музыка
У сеціве актыўна абмяркоўваюць кавер на песню "Группа крови", які ўчора на канцэрце ў Маскве зрабіў гурт Metallica.



Заўважым, што гэта не першы (і, меркавана, далёка не апошні) кавер, які гурт уключае ў канцэрты. Апошніім часам выбар песні залежыць ад краіны, дзе выступае каманда.

 1. Jožin z bažin

На канцэрце ў Празе Metallica выканала песню гурта Banjo Band. Песня, запісаная ў 60-ыя, набыла другую папулярнасць у нулявыя, калі моцна здзівіла сваім тэкстам і відэа-шэрагам карыстальнікаў інтэрнэта.



2. Engel

А вось і кавер на Rammstein. Быў выкананы ў Берліне.



3. Ma gueule

Для Парыжа гурт падрыхтаваў кавер на галоўнага французскага рок-н-рольшчыка Джоні Халідэя. Хто гэта такі і чаму заслужана называны культавым, можна даведацца з тэкста Максіма Жбанкова.  



4. La Bamba

Хіба не самы дзіўны кавер у нашай падборцы — Metallica грае цэлы стос кавераў, але пачынае з мексіканскай народнай вясельнай песні La Bamba


5. Группа Крови

Без свежага, літаральна ўчорашняга, кавера на Віктара Цоя ў нашай падборцы таксама ніяк!



Bonus Track. Стары Ольса —  One

А гэта, як той казаў, ад нашага століка. Цудоўны сярэдневечны кавер на Metallica ад гурта "Стары Ольса". Заўважце, на Ютубе гэтае відэа мае болей за 3.5 мільянаў праглядаў!