• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.01.2023 | Грамадства «Музыка»

Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава

Пяць гадоў таму Міхал Анемпадыстаў заўчасна пайшоў з жыцця. Ён належаў да тых людзей, якіх называюць асобамі адраджэння. Быў таленавітым мастаком і паэтам, цудоўна разбіраўся ў дызайне, мастацтве, архітэктуры і гісторыі. Многія з нас выраслі на яго тэкстах да песень гуртоў «Новае неба», «Мроя», NRM. А яшчэ, Міхал Анемпадыстаў падарыў беларусам легендарны «Народны альбом», піша radiounet.fm.


466.jpeg

1. Мая краіна


Песня нарадзілася ў сярэдзіне 1990-х гадоў і стала саўндтрэкам цэлага пакалення, чыя краіна была пад белым сцягам з чырвонай стужкай. У гэтай кампазіцыі супала ўсё: час, месца, тэкст, музыка і выкананне. Па версіі Tuzin.fm, «Мая краіна» — адна з найвялікшых беларускіх песень. І з гэтым немагчыма не пагадзіцца.


2. У чаканні Калядаў

Мы ўвосень падпальвалi лiсце
Мы ўзiмку хварэлi на гланды
I прыклаўшы далонi да вуснаў
У цямрэчы чакалi Калядаў...

Яшчэ адна песня на верш Міхала Анемпадыстава — пра чаканне даўжынёй у жыццё і ўпартую надзею: няглядзячы ні на што.


3. Калыханка для дарослых

Ці помніш ты, як мала спалі
Ці помніш ты, як шмат прысьнілі...

Ці варта ўцякаць ад успамінаў? Часамі толькі каштоўнасць перажытага ратуе ад тугі па незваротным. Яшчэ адзін культавы тэкст, музыку да якога напісаў Зміцер Вайцюшкевіч.


4. Паляўнічы

Адна з найлепшых песень Касі Камоцкай і адна з самых лірычных у «Народным альбоме», дзе Міхал Анемпадыстаў стварыў сваю Беларусь — з кантрабандыстамі і шпіёнамі, жаўнерамі, настаўнікамі і, канечне, шляхетнымі паненкамі.


5. Простыя словы

Напэўна, самая вядомая песня Міхала Анемпадыстава, якая простымі словамі навучыла беларусаў заўважаць прыгажосць у звычайным. Глянуць на полымя ў печы, прыцемкам сінім апынуцца ў бацькоўскай хаце... Вось яно, шчасце па Анемпадыставу.


Слухайце 5 лепшых песень Міхала Анемпадыстава ў плэеры ніжэй.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип