• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2015 | Тэатр

Топ-5 спектакляў для пачаткоўцаў і снобаў

Кожны чалавек, які піша пра тэатр, рана ці позна сустракаецца з пытаннем знаёмых: “Што параіш паглядзець?” Але дагадзіць усім немагчыма, бо густы шырокай аўдыторыі, якая толькі пачынае хадзіць у тэатр, і крытыкаў вельмі часта зусім не супадаюць. Вашай увазе – пяць мінскіх спектакляў у розных жанрах (балет, опера, мюзікл, драматычны і лялечны спектакль), якія дапамогуць кожнаму як падумаць, так і адпачыць.      

“Тарцюф”

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Наконт сталічнага лялечнага тэатра існуе два міфы. Першы, які ўсім ужо надакучыла абвяргаць, – што ён нібыта разлічаны толькі на дзяцей. Другі – што яго галоўны рэжысёр Аляксей Ляляўскі амаль не выпускае на сцэну лялькі, а робіць стаўку на жывых акцёраў (што сапраўды назіралася ў “Шоўку” і “Ладдзі Роспачы”, апошніх прэм’ерах). У “Тарцюфе”, пастаўленым паводле аднайменнай камедыі Мальера, Ляляўскі разбурае гэтыя міфы. Спектакль, багата населены лялькамі, разлічаны выключна на дарослую аўдыторыю. Усё ж такі дзецям зарана назіраць сцэны спакушэння, у якіх вобразы герояў вырашаныя праз пэўныя часткі іх цела (грудзі, ногі або руку, якая расце – прабачце! – са штаноў). Эратычнасць Ляляўскага, якая мяжуе з лёгкім тэатральным хуліганствам, здольная прывесці ў лялечны тэатр самую шырокую публіку. А вось снобы адчуюць узрушэнне ў фінале. Замест Караля, які, згодна з сюжэтам, мусіць выратаваць герояў ад Тарцюфа, на сцэне з’явяцца гільяціны. “Камедыя эпохі абсалютызму і рэпрэсій” (так Ляляўскі пазначыў жанр свайго спектакля) прымусіць зусім па-іншаму паглядзець на галоўнага героя. Паводзіны Тарцюфа – пускавы механізм рэпрэсій, якія знішчаць і злачынцу, і яго ахвяр.

“Шэсць танцаў”

Нацыянальны тэатр оперы і балета

Цяжка спрачацца са сцвярджэннем, што балет – адзін з тых відаў тэатральнага мастацтва, у спектаклях якога шмат драматычных або нават трагедыйных сюжэтаў. Яго героі вар’яцеюць (Жызэль у аднайменным балеце), іх забіваюць (Марыя ў “Бахчысарайскім фантане”) або атручваюць (Нікія ў “Баядэрцы”). А нешматлікія камедыйныя пастаноўкі (напрыклад, “Марная перасцярога”) разлічаны на аматараў народнага гумару. Зрэшты, дзе і калі вы яшчэ ўбачыце ў тэатры сэкс на полі падчас збірання ўраджаю?

А вось балет “Шэсць танцаў”, пастаўлены вялікім чэшскім харэографам Іржы Кіліянам на музыку Моцарта, прыйдзецца даспадобы любой аўдыторыі. Сусветная прэм’ера адбылася ў 1986 годзе, а ў 2013-м асістэнты Кіліяна перанеслі балет на сцэну Нацыянальнага тэатра оперы і балета (паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларусам гэта каштавала каля 60 тысяч даляраў). “Шэсць танцаў” – бліскучая пародыя на класічную харэаграфію, а таксама на галантнае XVIII стагоддзе. На сцэне з паненак пасыплецца пудра, а самі яны з’явяцца да гледачоў напаўапранутыя ў гарсэтах. Дарэчы, шэдэўр “тэатральнага Пікаса” (так называюць Кіліяна) займае ўсяго 15 хвілін.

“Бураціна.by”

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Некалькі гадоў таму ў сталіцы ўзнік праект “Тэрыторыя мюзікла” (цяпер мае назву “Тэатр Генадзя Гладкова”). У афішы калектыву – выключна мюзіклы. Яшчэ дзесяць гадоў таму айчынныя пастаноўкі ў такім жанры можна было пералічыць па пальцах адной рукі. Спектаклі для дзяцей тым больш амаль адсутнічалі. Прыстасаваць мюзікл да беларускіх рэалій наважылася рэжысёр Анастасія Грыненка, якая ў 2003 годзе паставіла спектакль “Бураціна.by”, адрасаваны і дарослым, і дзецям.

Грыненка, якая выступіла і аўтарам лібрэта, арыентавалася на правераную часам класіку (музыку Аляксея Рыбнікава, напісаную для культавага савецкага фільма). Яна адаптавала яе да сучасных рэалій (напрыклад, пудзель Артэмон, каб даведацца пра планы Карабаса Барабаса, робіцца ледзь не хакерам, а гандляр п’яўкамі Дурамар ператвараецца ў прадпрымальніка). Пакінула лёгкую, ненавязлівую дыдактычнасць. Зрабіла стаўку на актрысу-травесці (Алу Лукашэвіч, якая ўвасобіла ролю Бураціна) і абаяльных адмоўных персанажаў. Спектакль “Бураціна.by” можна ўспрымаць як беларускую тэатральную класіку. А Эдуард Мартынюк, які выконваў на прэм’еры ролю Ката Базіліа, цяпер запрошаны саліст маскоўскага Вялікага тэатра.

“Дажыць да прэм’еры”

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Калі вы скажаце патэнцыйнаму гледачу, што спектакль прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, звычайна пачуеце скептычнае стаўленне да гэтай прапановы. На жаль, мінскія тэатры ўжо даўно не інтэрпрэтуюць гэтую тэму па-новаму і абмяжоўваюцца звыклымі штампамі. Адзін з выключэнняў – спектакль “Дажыць да прэм’еры”, пастаўлены паводле п’есы айчыннага драматурга Мікалая Рудкоўскага. Згодна з сюжэтам, у адным з тэатраў збіраюцца ставіць п’есу пра падзеі Вялікай Айчыннай. Спрабуючы ўвасобіць вобраз, актрыса Вера імкнецца зразумець логіку паводзін сваёй гераіні. Дзеля гэтага яна разам з сяброўкай і калегай па працы Кацяй адмаўляецца ад салярыя і цырульніка, мяняе стыльную вопратку мужа і сучасныя плацінавыя запінкі ад “Армані” на хлеб, а замест смачнай вячэры прапануе мужу 120 грамаў хлеба (а сабе – усяго 75 грамаў). Але суперкасавая камедыя, якая пакрысе ператвараецца ў фарс, – толькі першы ўзровень прачытання спектакля. Рэжысёр Павел Харланчук і акцёры РТБД вядуць гаворку пра палярнае ўспрыманне героямі жыцця і мастацтва, а таксама стэрэатыпнае ўспрыманне вайны як музейнага экспанату, пра якую згадваюць толькі падчас святаў.

“Паяцы”

Нацыянальны тэатр оперы і балета

Доўгі час аматары оперы ведалі: калі галоўны рэжысёр тэатр Міхаіл Панджавідзэ возьмецца за пастаноўку на вялікай сцэне, яны ўбачаць версію італьянскай класікі, вырашаную ў “вялікім” стылі. Фармальна рэжысёр не здрадзіў сваім густам: партытура “Паяцаў”, яго апошняй прэм’еры, належыць італьянцу Леанкавала. Але ва ўсім астатнім Панджавідзэ шакуе сваіх прыхільнікаў. Дзея оперы перанесеная ў сучаснасць. Галоўныя героі (у арыгінале акцёры вандроўнай трупы) – прадстаўнікі шоў-бізнесу, якія прадаюць даверлівым гледачам прадукт сумнеўнай якасці. Дарэчы, “Паяцы” робяцца першым спектаклем Опернага, дзе выканаўцы спяваюць не толькі са сцэны, але і з глядзельнай залы.

Але вонкавая эфектнасць і перанос дзеі цалкам апраўданы і лагічна абгрунтаваны. Згодна з рэжысёрскай інтэрпрэтацыі, Каніа (галоўны герой) змарнаваў свой талент або прамяняў яго на грошы. Неда, якая хоча сысці ад яго, імкнецца не толькі атрымаць пачуццёвую асалоду (“накачаны” Сільвіа, работнік сцэны, відавочна ёй не пара). Яна марна спрабуе пазбегнуць фальшу ў адносінах і ў прафесіі і знайсці саму сябе.

Дзяніс Марціновіч,

Фота з сайтаў http://bolshoibelarus.by, http://rtbd.by, http://kimpress.by, http://musicaltheatre.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип