7 магчымасцяў Telegram, пра якія карысна ведаць беларусам

16.07.2019 Байнэт

Малавядомыя функцыі і хітрасці Telegram, які працягвае набіраць папулярнасць сярод беларусаў.




Сачыце за публікацыямі "Будзьма!" ў Telegram!



1. У Telegram ёсць беларуская мова

Што трэба зрабіць, каб яна з'явілася і ў вас, калі яшчэ няма? Абнавіць Telegram да апошняй версіі і перайсці па вось гэтай спасылцы

Усё, цяпер ваш Telegram беларускi. 

За пераклад адказвалі ўдзельнікі групы @peraklad. Калі вы хочаце ім дапамагчы або ўдакладніць пераклад, яны не супраць.


2. Адпраўка важнай інфармацыі ў «Захаванае»

Не ўсе ведаюць, што раздзел «Захванае» дазваляе адпраўляць паведамленні самому сабе. З яго дапамогай можна зручна перадаваць файлы, фота і наўпроставыя спасылкі з кампутара на смартфон (і наадварот).

Гэты раздзел можа выступаць як агульны буфер абмену для ўсіх прыладаў, дзе вы карыстаецеся Telegram.


3. Запіс аўдыяпаведамлення без утрымання кнопкі

Для запісу аўдыяпаведамлення ў мабільнай версіі Telegram ў абраным чаце трэба заціснуць іконку мікрафона. Гэта ні для каго не сакрэт. 

Аднак не ўсе ведаюць, што калі пасля націскання на мікрафон не прыбіраць палец і пацягнуць яго ўверх, то запіс будзе працягвацца ў аўтаматычным рэжыме. Гэта вельмі зручна падчас стварэння доўгіх аўдыёпаведамленняў.


4. Аўтаматычны запіс галасавога паведамлення

Ёсць і яшчэ спосаб хуткага запісу галасавога паведамлення: трэба толькі адкрыць патрэбны чат і паднесці смартфон да вуха. Экран прылады згасне, і пачнецца аўтаматычны запіс.

Калі функцыя не працуе, магчыма, у наладах Telegram яна проста адключаная. Праверце, ці ўключаны «Запіс голасу пры набліжэнні».


5. Адказ на паведамленне ў push-up апавяшчэнні

Для адказу на кожнае новае паведамленне неабавязкова разгортваць дадатак, можна скарыстацца функцыяй адказу наўпрост ў push-up апавяшчэнні. Гэта значыць паведамленне з вобласцю для набору тэксту будзе паказвацца паверх запушчаных праграм і працоўных сталоў.

Каб актываваць гэтую функцыю, знайдзіце ў наладах раздзел Апавяшчэнняў і гукаў, а там - «Замацаваныя паведамленні». Калі абраць значэнне «Паказваць заўжды», то новае паведамленне ўсплыве нават пры выключаным або заблакаваным экране.


6. Абарона чатаў паролем

Гэтая функцыя дазваляе схаваць свае перапіскі ад чужых вачэй. Яна будзе карысная ў сітуацыях, калі вы можаце выпадкова дзесьці пакінуць незаблакаваны смартфон. Без пароля пацверджання нават спіс чатаў адкрыць будзе нельга.

Функцыя называецца «Код блакіроўкі», і даступная яна ў наладах Канфідэнцыйнасці і бяспекі. Пасля стварэння чатырохзначнага пароля ў спісе чатаў уверсе трэба націснуць на іконку замка. Далей вы можаце згарнуць дадатак або проста выключыць экран смартфона. Пры спробе адкрыць Telegram зноў спатрэбіцца гэты пароль.


7. Хаванне чатаў з адключанымі апавяшчэннямі

Спіс чатаў і кантактаў у Telegram ніяк не спарадкаваны. Калі адусюль прыходзяць новыя паведамленні, нават адключэнне апавяшчэнняў выбраных каналаў ўжо не ратуе.

Такое адключэнне патрэбнае тады, калі вы падпісаныя на некалькі тэлеграм-каналаў, і чытаеце новыя паведамленні з іх у зручны для вас час.

Для вырашэння гэтай праблемы многія пераходзяць на альтэрнатыўныя мабільныя кліенты, такія як Plus Messenger. У ім для чатаў, каналаў, ботаў і іншага ёсць асобныя ўкладкі. Гэта сапраўды зручна, але як быць з дэсктопнай версіяй? Рашэнне ёсць і для яе, прычым проста ў афіцыйным кліенце.


Дарэчы, Telegram можна карыстацца і праз ваш браўзэр, зайшоўшы на старонку web.telegram.org.

 


Паводле lifehacker