Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад Мікіты Бялевіча

22.09.2022 Музыка

Мікіта Бялевіч — вядомы беларускамоўны блогер, ціктокер, адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным «топам» улюбёных беларускіх песняў.


199.jpg
Фота: сацыяльныя сеткі

1. True Litwin Beat — Свобода боли


Апроч таго, што гэта лепшы расійскамоўны беларускі рэп сярод таго, што існуе ў Беларусі і існаваў калісьці, ён мае асабліва моцны тэкст, які трэба проста паслухаць, пачуць, адчуць і проста насалодзіцца сэнсоўнасцю ды агулам ягоным гучаннем.

2. Георгий Добро — Дружок-корешок


На першы погляд, гэта простая застольная песня, але яна не такая простая, як падаецца адразу. Мяне асабіста яна вельмі матывуе рухацца далей. У пэўным сэнсе, я яе слухаю і ўяўляю сябе гэткім «дружком-корешком» Георгія Дабро, які мне кажа, што ўсё будзе добра, Мікіта, давай па «сотцы». Ты, канечне, можаш сыходзіць у «тайгу сваіх трывог», але вяртайся, а потым яшчэ накацім.

3. Pukstband — Трыюмф Волі (белмоўная версія)

Адзін з лепшых трэкаў, які я чуў па-беларуску з «не рэпа». Музычна ён вельмі адметны. Усіх ягоных сэнсаў я яшчэ не паразумеў, мне хутчэй падабаецца, як гэты спеў гучыць агулам.

4. Сергей Пукст — Gilette


Гэта хутчэй вершы на музыку, пэўная меладэкламацыя, якая пагружае слухача ў асаблівую атмасферу, якая падыходзіць, вядома, не пад любы настрой. Але пад тое, каб паляжаць, пасумаваць, прызадумацца наконт жыцця, пра нейкія побытавыя рэчы, якія пачынаюць турбаваць ды выклікаюць пачуццё трывогі, гэты трэк вельмі падыходзіць.

5. Angst — MYXA

Нарэшце мы падыходзім да белмоўнага рэпу. Angst, на мой погляд, лепшы прадстаўнік беларускай рэп-музыкі на дадзены момант. Тут вельмі цікава з усімі згаданымі мной трэкамі пераплятаецца тое, што сэмпл гэтага трэка — кампазіцыя «Перапёлачка», якую акурат кампазітаваў дзед Сяргея Пукста Рыгор Пукст — таксама вельмі таленавіты музыка. Вось такая складаначка ў мяне атрымалася.

Глядзіце яшчэ:

ТОП беларускіх песень ад беларускіх музыкаў. Песні, якія натхняюць і кранаюць беларускіх музыкаў.




ПЖ, budzma.org