• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.04.2023 | Грамадства Музыка

Топ-5 беларускіх трэкаў ад рэпера Vinsent

Галоўны беларускамоўны рэпер 2010-х Vinsent (Зміцер Папко) апошнім часам асабліва не з’яўляўся ў інфапрасторы i не выдаваў новых рэлізіў. Але музыка абяцае здзівіць аматараў сваёй музыкі новымі сінгламі, вельмі не падобнымі на ўсю папярэднюю творчасць, ужо ў гэтым годзе. А пакуль Vinsent падзяліўся з budzma.org сваім топ-5 беларускіх трэкаў. 


105.jpg  Фота: Monika Ney 

1. Зьміцер Вайцюшкевіч — «Дзе мой край» 

Трэк Вайцюшкевіча «Дзе мой край» на верш Уладзімера Караткевіча зьяўляецца фундамэнтальнай беларускай песьняй. Гэты верш генія Караткевіча — манумэнтальны твор беларускай вершаванай лексыкі. Тут добра ўсё, словы як камяні: вельмі дакладна і нічога лішняга. А маэстра Вайцюшкевіч напісаў выдатную мэлёдыю і выдатна выканаў.


2. Лявон Вольскі — «Дай мне знак» 

 Гэта адна з маіх улюбёных песень спадара Вольскага. Файная аранжыроўка, спалучэньне рок-бэнду з сымфанічным гучаньнем. Глыбокая лірыка, кантрапункты, усё ідэальна. Лявон Вольскі — гэта скарб беларускай культуры. Ён выдатны і паэт, і музыка. Я бы мог назваць песьню «Тры чарапахі» як найбольш папулярную беларускую песьню апошніх дзесяцігодзьдзяў, але захацелася ўзгадаць нешта іншае, і на думку прыйшла песьня «Дай мне знак».


3. Shuma — «Rano Rano» 

Вельмі люблю творчасьць гэтай фармацыі. Выдатны прыклад, як можна зрабіць сучасны модны саўнд у спалучэньні зь беларускай этнікай. Тут і выдатны вакал Русі, супэрпрадакшн ад Alexis Scorpio. Вартыя ўвагі і жывыя выступы Русі разам з Budzko, яны робяць з душой і на якасьць, як мае быць. 


4. Gleboki Smak — «Шлях да майго дому» 

Gleboki Smak — таленавіты рэпэр, мне вельмі падабаецца ягоная творчасьць. Ён мае выключны густ да музыкі, і ў прыватнасьці, да гіп-гопу. Мне падабаюцца і біты, на якія ён чытае, і ягоная падача. Раю паслухаць альбом «Drenny Ton». 


5. Новае неба — «Гэта мы» 

Ёсьць такія песьні, слухаючы якія, хочацца ісьці наперад. Вельмі натхняльны твор Андрэя Мельнікава, выдатныя вершы. Я адмыслова адзначыў аранжыроўку гурта «Новае неба», таму што мне падабаецца гэтая песьня ў розных аранжыроўках, а таксама і ў арыгінале. Мяркую, што паўстане яшчэ не адна вэрсія гэтага трэку. 


П. Ж., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип