У Мінску сёлета пальму першынства трымаюць імёны Сафія і Міхаіл, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» в. а. загадчыцы сектарам архіва органаў запісу актаў грамадзянскага стану Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Вольга Мялешка.
Па яе словах, у Мінску за 10 месяцаў 2017 г. самымі папулярнымі з’яўляюцца наступныя жаночыя імёны:
- Сафія (460)
- Ганна (393)
- Ксенія (372)
- Марыя (356)
- Аліса (351)
- Дар’я (307)
- Вікторыя (280)
Самыя папулярныя мужчынскія імёны за той самы час:
- Міхаіл (420)
- Максім (418)
- Арцём (416)
- Іван (358)
- Данііл (320)
- Раман (320)
- Аляксандр (303).
З’явіліся ў сталіцы ў гэтым годзе малыя з такімі рэдкімі імёнамі, як Нефрыта, Скальжэна, Тата, Фларына, Эліяна, Эвіка, Яраполк, Францыск, Фрэдэрык, Вільгельм, Сымон, Вітольд, Жульен, Эрнст.
Дарэчы, жаночае імя Сафія стала самым распаўсюджаным ў гэтым годзе і ва ўсім свеце.