Рагачоўскі гурт Tor band прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

20.01.2023 Музыка

Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня, паведамляюць праваабаронцы.


depositphotos_88453572-stock-illustration-extremism-red-stamp-text.jpg

Музыкаў гурта разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня стала вядома, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту. 

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.