Вядомы навук-поп блогер прачытаў верш, за які звольнілі настаўніцу года

Папулярны беларускі блогер Валянцін Конан, больш вядомы як TrashSmash, які папулярызуе ў сваіх роліках навуку і асвету, распавёў у сваім інстаграме пра звальненне Ганны Севярынец і працытаваў яе верш пра «Папу Колі».



Нагадаем, што ў чэрвені Ганне Севярынец не працягнулі кантракт. Кіраўніцтва школы выказала пазіцыю, што настаўніца мае права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але не мае права крытыкаваць уладу. У 2019 годзе Ганна Севярынец стала «Настаўнікам году Смалевічскага раёна ў намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура».

Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз верш пра Колю