Трое падарожнікаў патрапілі ў адзіную ў Беларусі Цмокаву пячору

17.09.2014 У краіне

Як вы памятаеце, падчас экспедыцыі “У пошуках Цмока” мы патрапілі ў адзіную ў Беларусі пячору каля вёскі Сахновічы Глыбоцкага раёна, на беразе возера Гінькава. Паколькі яна не мела назвы, мы тут жа зразумелі, што яна павінна звацца Цмокавай! У пячоры мы пакінулі нашага фірмовага Цмока, а таксама шыльду “Тут жыве беларускі Цмок”.

Пасля чаго абвесцілі акцыю: кожны, хто патрапіць у пячору і сфоткаецца там (ці сфоткае ўласна шыльду), атрымае ад нас памятныя прызы з цмачынай сімволікай.

І вось на пошту прыйшоў чарговы ліст ад шукальнікаў прыгодаў.

ДАЛЕЙ >>

Тэгі: