• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.01.2023 | Культура Рэлігія

Тры Каралі прыйшлі да Вострай Брамы

Адно з галоўных святаў каталіцкага календара адзначылі ў Вільні — Аб’яўленне Пана. У народзе ж — у тым ліку ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы — свята вядомае як Тры Каралі. Гэтым разам ад Вострай Брамы да Катэдральнага пляцу разам з Анёлам і трыма Магамі прайшло багата не толькі грамадзян Літвы, але і беларусаў з украінцамі.


kings001.jpg

Урачыстаць сапраўды народная — Каралі толькі рыхтаваліся да паходу да Немаўляці ў яслях, а вакол Вострай Брамы ўжо збіраліся людзі, зразумела, шмат дзяцей. Прытым у Вільні 6 студзеня сапраўднае каляднае надвор’е — мінус 14 градусаў.

kings002.jpg

Часам Анёл з Зоркай і Каралі прыпыняліся — фотасесія з соцень смартфонаў і камер.

Апошні прыпынак Каспара, Мельхіёра і Бальтазара — яслі на Катэдральным пляцы, дзе ў гонар Немаўляці і тых, хто прынёс яму Дары, спяваў хор хлопчыкаў.

На ўсім шляху Каралёў суправаджала адна машына паліцыі, дагляду ўдзельнікаў шэсця не было.

kings003.jpg

kings004.jpg

А 7 студзеня — і пра гэта вялося падчас шэсця — на Катэдральным пляцы пройдуць урачыстасці ў гонар Раства па юльянскім календары, які прыняты ў Праваслаўнай царкве. У Вільні добрыя традыцыі талерантнасці.

kings005.jpg

***

Вось як тлумачыць сутнасць свята Аб’яўлення Пана ці свята Трох Каралёў партал Catholic.by. Гэта ўрачыстасць, калі ўспамінаюць пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.

Мудрацы, або магі, вешчуны — так называлася ў Бібліі святарская каста, якая існавала ў старажытнасці на Усходзе. У той далёкі час мудрацы карысталіся вялікаю павагаю, бо мудрасць і сіла заключалася ў веданні таямніцаў, якія былі недаступныя простым людзям.

Колькі дакладна было ў Бэтлееме мудрацоў, біблейская гісторыя не гаворыць, але свету вядомыя ўсяго тры дары-скарбы, і таму хрысціяне здаўна сталі лічыць, што іх было таксама трое. Пра ўсходніх мудрацоў склалі цыкл легендаў, у якіх яны паўстаюць ужо не простымі мудрацамі, а каралямі, прадстаўнікамі трох расаў чалавецтва. Пазней традыцыя, абапіраючыся на апакрыфічнае евангелле ІV ст., называе нават іх імёны — Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, і падрабязна апісвае іх выгляд. Ва ўсходніх хрысціянскіх паданнях мудрацы набываюць яшчэ большую знешнюю магутнасць і хараство. Ёсць звесткі і пра тое, што апостал Тамаш сустрэў іх у Парфіі, дзе яны прынялі ад яго хрост, сталі пабожнымі хрысціянамі і прапаведвалі Евангелле на Усходзе.

kings006.jpg

kings007.jpg

kings008.jpg

kings009.jpg

kings010.jpg

kings011.jpg

kings012.jpg

Рыгор Сапежынскі, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип