Гісторыя пра 28 панфілаўцаў. Як працуе прапаганда? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


2.png

Гісторыя пра “28 панфілаўцаў” – кананічны фэйк савецкай прапаганды, які быў падхоплены ўжо расійскай прапагандай у часы Пуціна. Хто яго прыдумаў? Як журналісты зажыва пахавалі савецкіх салдат? Чаму легенда спадабалася Сталіну? Хто з панфілаўцаў апынуўся ў ГУЛАГу? Чаму зараз легенду бароніць расійскі міністр культуры Мядзінскі?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.