Выдавецтва «Пфляўмбаўм» ладзіць опэн-кол тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» абвяшчае опэн-кол тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль.

«Ruki atama»
Фота: С. Станкевіч. Скульптурная кампазіцыя «Рукі атама» на ўездзе ў Астравец

Як падаць заяўку?

Даслаць свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй можна на antalohija@gmail.com.

Дэдлайн падачы: да 10 красавіка.

Хто можа прыняць удзел?

Прымаюцца заяўкі ад беларускіх аўтарак.

Падаваць можна мастацкія, нон-фікшан і гібрыдныя тэксты да 15000 знакаў на тэмы Чарнобыля.

Пасля адбору ў удзельніц будзе два месяцы на напісанне тэкстаў для анталогіі, якая выйдзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» да канца 2026 года.

Аўтаркам прадугледжаны ганарар.

Падрабязней чытайце па спасылцы.