Навошта і як хрысцілі Русь і Літву? Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Хрысціянізацыя земляў сённяшніх Беларусі і Украіны праходзіла не за адзін дзень. Хрост Уладзіміра ў 988 годзе — хутчэй стартавая кропка працэсу, які расцягнуўся на стагоддзі наперад. Тое самае з хростам Літвы, які здзейсніў Ягайла на 400 гадоў пазней. Навошта гэта было князям-палітыкам? Ці знікла паганства? Урэшце, што такое двухвер’е?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ:

Ад паганства да хрысціянства - культура X-XIII стст.