Што такое еўразійства? Выдумка Аляксандра Дугіна ці старая канцэпцыя, якая толькі зараз стала ідэалогіяй расійскай агрэсіі і вайны? Разбіраемся ў новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны.
Навошта Расіі «асаблівы шлях» і «загадкавая руская душа»? Чаму еўрапейскі шлях развіцця ім не пасуе?.. А што мы можам супрацьпаставіць?
Адказ ёсць: Балта-Чарнаморскі саюз, або Міжмор’е, Intermarium. Гэта ідэя аб’яднання краін паміж Балтыкай і Чорным морам у адзіны блок. Польшча, Беларусь, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія — разам, каб супрацьстаяць выклікам часу.
Пра геапалітыку рэгіёну, вайну ідэй і наш сённяшні шлях расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацыярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.