Выйшаў чарговы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі. Разам з Кацярынай Ваданосавай разбіраемся гэтым разам у ліцвінскім пытанні.
Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Ягайла, Леў Сапега, Януш Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч — усе яны ліцвіны. Але пад «Літвой» кожны з іх мог разумець нешта сваё. Бо сам тэрмін шырэйшы за імя нацыі, дзяржавы ці тэрыторыі.
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.