Як расіяне змянялі беларускія назвы. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» пра тапаніміку па-савецку

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


Красны Акцябр, Пабядзіцель, Барба, Іллічоўка… Адкуль у Беларусі гэтыя дзіўныя назвы? Куды зніклі старадаўнія гарады і вёскі: Койданава, Ігумен, Прапойск, Баля Касцельная? Як Менск пераўтварыўся ў Мінск, Берасце ў Брэст, Слуцак у Слуцк? Чаму назвы Сабакінцы, Моргі або П’яны Лес рэзалі вуха савецкай уладзе?

Разбіраем змены ў тапаніміцы, якія нам прынесла спачатку расійская, пасля — савецкая ўлада.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.