• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.07.2022 | Культура Грамадства

Ці можа скончыцца мірам вайна цывілізацый?

У многіх публікацыях зараз можна сустрэць тэзы аб сутыкненні заходняй і ўсходняй цывілізацый у сувязі з вайной ва Украіне. Але сістэмнасці ў такіх развагах не зусім хапае для сапраўднага асэнсавання працэсаў.


Магчыма, прыйшоў час па-новаму зірнуць і пераасэнсаваць даледаванні развіцця і суіснавання цывілізацый польскага мысляра і гістарычнага філосафа Фелікса Канечнага.

01.png
Фелікс Канечны, geopolityka.net


Нягледзячы на тое, што тэорыю Канечнага ставяць пад сумнеў зараз, і яе аспрэчвалі ягоныя сучаснікі, асабліва «пілсудчыкі», якіх ён крытыкаваў за палітыку ў дачыненні да земляў былога Вялікага Княства Літоўскага ў складзе адроджанай у 1918 г. польскай дзяржавы.

Галоўную сваю працу — прысвечаную паходжанню цывілізацый, іх сутыкненням, Канечны напісаў у тым ліку як сведка супрацьстаянняў на Усходзе Еўропы да сярэдзіны XX ст. Гэты навуковец багата публікацый прысвяціў менавіта рэгіёнам былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У некаторых артыкулах Канечны адзначаў неабходнасць далейшай супрацы гэтых тэрыторый і народаў, хаця і пісаў аб уплывах усходняй, варожай да заходнееўрапейскай, цывілізацыі на Літву, Беларусь і Украіну:

«Лацінская цывілізацыя была пашырана на літвінскія землі, нават да Дняпра. Але варта памятаць, што вялікая частка сённяшняй Украіны ніколі да заходняй культуры не належала».

Галоўную канцэпцыю сваёй тэорыі развіцця гісторыі мысляр сфармуліраваў у працы 1934 г. «Аб шматлікасці цывілізацый», у якой даследаваў развіццё розных напрамкаў фарміравання буйных чалавечых супольнасцей на прасторах цэлых кантынентаў.

фота 02.jpg

 s.lubimyczytac.pl


Каб зразумець некаторыя думкі польскага гісторыка, неабходна пазнаёміцца хаця б з некаторымі ягонымі меркаваннямі і тэзамі, на якіх базавалася тэорыя.

Аўтар называў цывілізацыяй метад, лад супольнага суіснавання людзей, закладзены пад уплывам знешніх фактараў, якія былі сфарміраваныя тысячагоддзямі альбо стагоддзямі.

Ён вылучаў пяць катэгорый быцця: у духоўнай (унутранай) сферы — гэта дабро і праўда (натуральнае і звышнатуральнае), у цялеснай (знешняй) сферы — гэта здароўе і дабрабыт. Пачуццё прыгожага мысляр вызначыў, як сувязь паміж цялесным і духоўным.

Параўноўваючы стаўленне розных супольнасцей, народаў да гэтых катэгорый Канечны апісваў адметнасці розных цывілізацыяў, краінаў.

Аналізуючы гістарычныя падзеі на абшарах земляў былой Рэчы Паспалітай, навуковец прыйшоў да высновы, што цывілізацыі не могуць суіснаваць і ўзаемаўзбагачаць адна другую. Бо на ягоную думку, супольнасць не можа адначасова належаць адразу да некалькі цывілізацыяў — распаўсюджваць часам супрацьлеглыя каштоўнасці. У выпадку змяшэння цывілізацыяў менш этычная і сацыяльна справядлівая цывілізацыя пасля непрацяглага часу стагнацыі перамагае іншую. Бо грамадства і асобы часцей дэградуюць у маральным сэнсе, дэмаралізуюцца, чым фарміруюць каштоўнасці больш высокага маральна-этычнага парадку, развіваюць узаемадзеянні ў больш складаных і шматузроўневых супольнасцях унутры грамадства.

Адвечнае поле бітвы

У сваіх даследаваннях Канечны не раз прыходзіў да высновы, што туранская, цывілізацыя качэўнікаў Усходу, разам з візантыйскай на некаторых тэрыторыях перасякаліся адна з другой, уступалі ў сімбіёз — у Турцыі сярод казацтва. Нават нямецкія землі, на думку гісторыка, знаходзіліся пад уплывамі і лацінскай, і візантыйскай цывілізацый за часы феадальнага грамадства і далейшых трансфармацыяў.

Але лацінская цывілізацыя заўжды была антаганістычнай да старажытнай туранскай. І ўзаемадзейнічаць яны ні ў якой форме плённа не могуць, бо маюць выключна супрацьлеглыя каштоўнасці.

фота03.png worldhistory.org

Лацінская — сфарміравалася не больш за два тысячагоддзі таму, абапіраючыся на грэцкую філасофію, рымскае права і хрысціянскую мараль. Таму Канечны лічыў, што падмуркам лацінскіх дзяржаваў заўжды з’яўляецца грамадства, а для права — этычныя нормы. Чалавек у такой сістэме мае магчымасць бесперапыннага ўдасканалення, і ніякія інстытуты не абмяжоўваюць гэтую дзейнасць.

Туранская цывілізацыя больш старажытная, нарадзілася і трансфармавалася спачатку сярод качавых плямёнаў азіяцкіх стэпаў, а потым у Масковіі і Асманскай імперыі. Дзе цары і султаны прынялі асаблівасці дзяржаўнага ладу ад манголаў, адміністрацыю грамадскага жыцця ад татараў, этычныя звычаі вышэйшых слаёў ад народаў казахстанскіх стэпаў: 

«Дэспатызмам не перашкаджае нават рэлігія, якая ніколі не мела асаблівых уплываў на грамадскую этыку. Гэтая цывілізацыя пагарджае навукай, таму любыя канцэпцыі і тэорыі — такія як нацыянальны суверэнітэт або грамадская дамова — не мелі магчымасці гарантаваць правы супольнасцям».

фота4.jpg Мапа Вялікага Турана, hunmagyar.org

Відавочна, што такія розныя падыходы ў пабудове грамадскага жыцця і ладу проста не ў стане мірна суіснаваць, асабліва на цывілізацыйным памежжы, якім былі і застаюцца краіны ў рэгіёне ад Балтыйскага і Чорнага мораў.

Качэўнікі з ядравай бомбай

З часоў сярэднявечча туранская цывілізацыя мадэрнізавалася і даўно выкарыстоўвае новыя формы ўздзеяння на суседнія цывілізацыі дзеля экспансіі, але сутнасць застаецца ранейшай.

Раней маскоўскія манархі разам з вайсковымі метадамі выкарыстоўвалі рэлігію дзеля падпарадкавання суседніх народаў, моўную і культурніцкую экспансію дзеля іх запрыгоньвання. Знішчалі элементы гарадскога самакіравання, якія траплялі з Еўропы. І ўвогуле ўсё, што супярэчыла ладу, блізкаму да кіравання плямёнамі стэпавікоў, мусіла быць знішчана.

І візантыйска-туранскі лад у Турцыі, пра які таксама пісаў Фелікс Канечны, як бы не вестэрнізаваўся, і да сённяшніх дзён захоўвае элементы, уласцівыя качавым плямёнам Азіі пры пабудове сістэмы ўлады, узаемадзеянні з грамадствам, культурніцкай палітыцы.

Падобныя тэндэнцыі нікуды не зніклі і ў некаторых краінах былога СССР. А вайна ва Украіне чарговы раз пераканала, што сутнасць спадкаемцаў ідэалогіі стэпнякоў ніяк не змянілася, няхай зараз яны пагражаюць суседзям і свету не толькі мячамі і стрэламі.

Цалкам верагодна, што мірам супрацьстаянне такіх антаганістычных цывілізацый скончыцца не можа. Магчыма толькі часовае замірэнне, якое выявіцца чарговым перапынкам дзеля падрыхтоўкі да будучых бітваў — да знішчэння, абсалютнага знішчэння адной з іх. А можа быць, і ўсёй планеты разам з чалавецтвам.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Выяўленыя эскізы дапамаглі ідэнтыфікаваць алтарны абраз, які фігуруе на старых фотаздымках, і прасачыць яго гісторыю...

Апошнія навіны

    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
    Гісторыя Вандруем разам
    Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип