• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.04.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Цікавыя падзеі – нашы сустрэчы

Мінулы тыдзень не абышоўся без пазнавальных, цікавых, напоўненных радасцю і душэўнай цеплынёй “Будзьмаўскіх” сустрэч.

Распачаў гэтыя сустрэчы ў нядзелю (16 красавіка) Алесь Камоцкі, які выступіў на чарговым паседжанні гарадскога клуба ветэранаў працы “Таленты і прыхільнікі”. Спадар Алесь выканаў шэраг уласных песень для прыхільнікаў бардаўскага талента, пачытаў вершы. Каля паўсотні ветэранаў з задавальненнем прынялі ўдзел у сустрэчы з паэтам-сучаснікам, якая была па-сяброўску цёплай і цудоўнай!

 

Наступная сустрэча адбылася 18 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 1. Туды завітаў малады паэт, музыка, мастак Андрусь Такінданг. Васьмікласнікі гімназіі № 42 апынуліся ў цудоўным свеце беларускай культуры. Таленавіты, харызматычны Андрусь проста зачараваў аўдыторыю: песні, вершыкі, гісторыя, пытанні, кнігі… Гэтая сустрэча закранула сэрцы юных слухачоў. Яны даведаліся пра важнасць стогадовай падзеі – стварэння БНР – для сучаснасці, усвядомелі, што беларуская, родная, мова – не толькі мова сумных класікаў, а і мова – сучаснікаў: вясёлых і таленавітых.  Больш фота глядзі тут

 

19 красавіка бібліятэка імя В. Віткі сустракала незвычайных гасцей: сюды завітаў тэатр “Лямцавая батлейка” і перакладчыца Надзея Кандрусевіч. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тут адбылася прэзентацыя кнігі Г. Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла і Болу”. Разам з лялькамі – героямі кнігі – госці і гледачы прачыталі першую частку. Было сумна, страшна і весела – як у жыцці.

Дзеці разважалі на тэму адметнасці іншых людзей, вырашалі, як ставіцца да такіх – адметных. Прагучала шмат версій, але напрыканцы сустрэчы школьнікі прыйшлі да высновы, што “ўсе мы розныя, але мы разам, каб падтрымаць адзін аднаго”. А найлепшы спосаб падтрымкі – цёплыя сяброўскія абдымкі! З вялікай асалодай пад вясёлую музыку дарылі гледачы свае абдымкі гасцям і адзін аднаму, а на памяць аб цудоўнай сустрэчы кожны атрымаў медаль-налепку.  Падрабязнасці тут

 

 

20 красавіка ў Мінску праходзіла “ноч бібліятэк”. “Будзьма беларусамі!” і “Саюз беларускіх пісьменнікаў” таксама прынялі ўдзел у гэтай акцыі: у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы цэлы вечар выступаў актор, драматург, пісьменнік, педагог і проста “прыгажун” Васіль Дранько-Майсюк. У чароўнае падарожжа па старонках творчасці “караля” беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра адправілася амаль 60 чалавек: школьнікі, студэнты, бацькі, выкладчыкі, бібліятэкары… Захапляльны расказ пра жыццё і творчы шлях знакамітага пісьменніка, інтэрактыўныя гульні па матывах яго твораў, стварэнне сумеснага сцэнара для кінастужкі, вершы, прысвечаныя Янку Маўру, сакрэты яго папулярнасці і “невыказаны” сэнс “дзіцячых” кніг… Удзельнікі творчай сустрэчы не былі пассіўнымі слухачамі – разам з Васілём яны вандравалі, гулялі, чыталі, прыдумлялі, гулялі… 2 гадзіны праляцялі бы адно імгненне – удзельнікі ніяк не хацелі адпускаць выступоўцу: пытанні, фота на памяць, запрашэнні на новыя сустрэчы. Адміністрацыя бібліятэкі выказвала шчырую падзяку Васілю і кампаніі за магчымасць такіх цудоўных сустрэч!

 

 

 

Яшчэ 2 сустрэчы адбыліся на Вілейшчыне: спявачка Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла выступілі ў Іжаўскай і Лыцавіцкай сярэдніх школах. Вучні адгадвалі вершаваныя загадкі, спявалі песні разам з Таццянай, прынялі актыўны ўдзел у паэтычным конкурсе на лепшае чатырохрадкоўе пра сваю вёску. Пераможцам стаў вучань 9 класа Іжаўскай школы Максім Вяжэвіч, аўтар паэтычнага прызнання малой радзіме:

“Хай нехта едзе за мяжу
І на удачу там палюе.
А я люблю сваю Іжу
І Беларусь сваю люблю я!”,

Яшчэ дзеці даведаліся ад гасцей, што азначае кожная нота ў нотнай гаме: do – Dominus (Бог), re – rerum (матэрыя), mi – miraculum (цуд), fa – familias planetarium (сям’я плянэтаў), sol – solis (сонца), la – lacteal via (Млечны шлях), si – siderae (нябёсы). Не абмінулі выступоўцы і юбілейнасці 2018 года: 100 год са дня абвяшчэння БНР і 400 год першаму ў свеце буквару.

У арганізацыі сустрэчаў, што праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, дапамог мясцовы святар – протаіерэй Ігар Дражын.

 

 

Субота таксама была багатая на падзеі: у Маладзечна адбылася цёплая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Аксак, а ў в. Плябань адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню памяці паўстанцаў, якія трагічна загінулі 155 год назад у баі з царскімі карнікамі.

 

Кіраўнік паўстання на Маладзечненшчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, ягоныя паплечнікі Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі ды 15-гадовы навучэнец Ігнацы Сулістроўскі…Гэтыя імёны не забудуцца і будуць заўсёды клікаць на малую Радзіму паўстанцкага духу, пад Маладзечна. Туды, дзе высілкамі нашых сучаснікаў, быў усталяваны і добраўпарадкаваны памятны камень на магіле паўстанцаў 1863 г. Летась гэтай магіле паўстанцаў быў нададзены статус аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, што гарантуе спакой героям і добраўпарадкаванне навакольных могілак, дзе знайшлі свой спачын мясцовыя жыхары.

Тут, ля памятнага камяня, сустрэліся валанцёры, што ўвесь гэты час клапаціліся аб пахаванні паўстанцаў і стане могілак: навукоўцы, школьнікі, работнікі музеяў і бібліятэк, мясцовыя жыхары і госці з наваколля.
Прысутныя ўсклалі кветкі і знічы на магілу паўстанцам 1863 года, сустрэлі ганаровую паўстанніцкую варту і ўсе разам крочылі ў плябанскі Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту.

Пад цёплым веснавым сонцам у двары Цэнтра адбылася рэканструкцыя паўстанніцкіх баёў, дзе кожны з прысутных меў мажлівасць азнаёміцца са зброяй тых часоў, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях. Музычную частку забяспечыў Алесь Чумакоў, якія выканаў тузін добрых ваярскіх песень. Гасцей чакаў паўстанніцкі стол і гарбата на мясцовых зёлках.

Завяршыла дзень гісторыка-літаратурная гульня “Канфедэратка-2018” пад кіраўніцтвам вядучага – стваральніка беларускамоўных паб-квізаў Алеся Мазаніка. Госці з радасцю і лёгкасцю адказвалі на пытанні, датычныя гісторыі і культуры Беларусі, у тым ліку аб паўстанні 1863 года і акалічнасцях стварэння БНР. Лепшая каманда атрымала галоўны прыз – паўстанніцкія шапкі, астатнія – памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.

Самому плябанскаму Цэнтру ад арганізатараў быў падораны экспанат для музейнага фонду – паўстанніцкая шапка, якую змогуць прымярыць наведвальнікі Цэнтра.

Усе прысутныя выказалі намер паўтарыць свята ў наступным годзе і зрабіць яго шчэ больш насычаным.

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип