«Цуд на Каляды» ў Азярцы

04.01.2023 Афіша

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы працягваюцца навагоднія імпрэзы — вось з 5 па 7 студзеня будзе «Цуд на Каляды». Вас чакаюць бясплатныя экскурсіі па скансэне — трэба толькі набыць уваходны квіток.


photo_2023-01-03_17-30-03.jpg

І вы даведаецеся процьму цікавага пра помнікі драўлянага дойлідства: капліцу з вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна, Пакроўскую царкву з вёскі Логнавічы Клецкага раёна, Спаса-Праабражэнскую царкву з вёскі Барань Аршанскага раёна. А яшчэ — пра народныя і хрысціянскія традыцыі святкавання Калядаў.

Кошт квіткоў:

для дарослых — 8,50 рублі;
студэнтаў ды школьнікаў — 4,50 рублі;
для дашкольнікаў — бясплатна.

Дата: з 5 па 7 студзеня
Час: з 14.00 да 15.00 (час мясцовы)
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.