Цяпер пра “Будзьма беларусамі!” ведаюць і ў вёсцы Матвееўцы

pa130347

Творчая сустрэча з артыстам тэатра юнага гледача і вядучым тэлепраграмы “Новыя падарожжы дылетанта” на канале СТБ Юрыем Жыгамонтам адбылася ў вёсцы Матвееўцы Ваўкавыскага раёну Гродненскай вобласці 16 кастрычніка.

Сустрэча прайшла ў вясковай школе, на якой прысутнічалі школьнікі 6–11 класаў, а таксама настаўнікі. Дзеці цікавіліся гісторыяй, асабліва гісторыяй сваёй вёскі. Таксама былі пытанні: “А што такое кампанія “Будзьма беларусамі!”, на што атрымалі доўгі і цікавы адказ ад Юрыя Жыгамонта. Настаўніцы задавалі яшчэ больш пытанняў, таму маечкі, дыск і плакат ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” артыст вырашыў прэзентаваць менавіта ім.

Імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: