Абвешчаны тэрміны пачатку рэстаўрацыі млына ў Лошыцкім парку і Пішчалаўскага замка

Аб планах па аднаўленні гістарычных аб’ектаў у сталічным Лошыцкім парку і Пішчалаўскага замка расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Lošacki park

Пасля завяршэння рэканструкцыі гістарычнай забудовы паблізу Лошыцкага парку ў ім застаюцца два аб’екты, якія патрабуюць увагі. Гэта капліца і млын. Па словах Кухарава, па іх распрацоўваецца праектная дакументацыя, а пачаць рэстаўрацыю плануецца ў 2026 годзе. У гэтым дапамогуць знойдзеныя выявы, на якіх будынкі адлюстраваны ў першародным выглядзе.

Акрамя таго, ідзе праектаванне па Пішчалаўскім замку, якому ў 2025-м спаўняецца 200 гадоў. Яго збіраюцца рэканструяваць і ўключыць у экскурсійны маршрут па гістарычным цэнтры Мінска, зрабіўшы часткай гарадской прасторы.

— Ужо ў канцы года прыступім да работ там і, думаю, Пішчалаўскі замак стане ўпрыгожаннем горада Мінска, — растлумачыў старшыня Мінгарвыканкама. — Там будуць аб’екты грамадскага харчавання, гандлю, а таксама магчымасць арганізоўваць розныя мерапрыемствы. Ёсць дамоўленасць з нашым рыцарскім клубам, які таксама будзе іх ладзіць, каб дух даўніны, дух замка захоўваўся.