Вельмі цудоўныя мясціны – Мёрская зямля: адпачнуць і акрэпнуць духам тут можна!
Побач з вёскай Павяцце ёсць вадаспад. Мала хто ведае пра яго, аднак ён заслугоўвае ўвагі. Быццам бы залатая вада імкнецца праз гушчар у некранутыя куткі прыроды. Халодная вада дае моц і кранае сваёй чысцінёй і празрыстасцю!
На беразе возера, у невялікім горадзе Мёры быў пабудаваны ў 1906 годзе касцёл. Гэта вельмі каштоўнае месца для духоўных падарожжаў.
Слуп у гонар Канстытуцыі 1791 года пабудаваў мясцовы пан Лапацінскі ў 18 стагоддзі ў мястэчку Лявонпаль, на прыгожым беразе Дзвіны. Непадалёк у яго знаходзіцца сядзіба. Дарэчы, кожны год нашчадкі Лапацінскага з Польшчы наведваюць гэтыя мясціны.