Каментар Алены Ачарэтнай: “Да ліста далучаны здымкі рэшткаў Гальшанскага замка. Чаму менавіта гэта месца трапіла на здымкі і потым – на конкурс “Турыстычная Беларусь”? Гэта адно з тых месцаў, якое павінен наведаць кожны беларус, каб яшчэ паспець убачыць рэшткі некалі магутных, а цяпер – маўклівых, сведкаў гісторыі. У нашай краіне захавалася не так шмат замкаў, і, на жаль, захаваліся яны ў вельмі сумным стане. Здаецца, існаваць ім засталося не так доўга – ад сілы пару дзесяткаў гадоў. Таму трэба спяшацца. Калі не ў сілах аднавіць, то хаця б убачыць, дакрануцца”.