Спецыяльна для гэтага на тэрыторыі аднаго з мелавых кар’ераў старога радовішча Рось абрана пляцоўка, на якой пабудуюць вялікі турыстычны кемпінг.
Наведвальнікам тут прапануюць акунуцца ў атмасферу першабытнай вёскі: пажыць у хацінах таго часу, здабыць агонь, зляпіць з гліны посуд і нават адправіцца ў паляванне на маманта. У планах — стварыць макет шахты, дзе турысты змогуць самастойна здабыць крэмень.
— Пабудаваць аб’ект — палова справы, — кажа каардынатар праекта Дзяніс Ваканаў. — Яго неабходна забяспечыць прафесійным і творчым калектывам энтузіястаў, з дапамогай якіх ён стане запатрабаваным у галіне турыстычнага сэрвісу і паслуг.
Плануецца, што вёска эпохі каменнага веку прыме першых наведвальнікаў ужо праз чатыры гады.