“TŠ” – студыйны фольк-рок праект народнага ансамбля Тутэйшая Шляхта, які ставіць перад сабой мэту папулярызацыі беларускай нацыянальнай музыкі як сярод суайчыннікаў, так і за мяжой шляхам надання сучаснага гучання музычнай спадчыне ВКЛ, народным беларускім песням, а таксама аўтарскім творам беларускіх класікаў, з абавязковай “прыпраўкай” іх высокародным шляхецкім духам.
У 2014 годзе калектыў распачаў студыйную працу над дэбютным фольк-рок альбомам “Сармацкі рок”. Першымі вынікамі гэтай працы сталі некалькі студыйных запісаў, якія былі вельмі цёпла ўспрынятыя беларускай і замежнай публікай і трапілі ў радыёэфір. Апошні крок да выдання кружэлкі, якая гатовая на 70%, Тутэйшая Шляхта вырашыла зрабіць разам са сваімі прыхільнікамі пры дапамозе Талакі.
У выніку мусіць атрымацца каларытны фольк-рок альбом, які зойме пачэснае месца ў бібліятэцы беларускай нацыянальнай музыкі і ўзбагаціць беларускую нацыянальную культуру. Рэліз альбома запланаваны на пачатак 2017 году.
Падтрымаць праект можна на платформе talaka.by
Паводле арганізатараў