Творчая сустрэча капэлы Алеся Лася пройдзе 21 лютага ў Смілавічах

Творчая сустрэча капэлы Алеся Лася ў кантэксце адных з першых збірацеляў і прапагандыстаў беларускага фальклору “Таварыства Філаматаў і Філарэтаў” пройдзе 21 лютага ў сш №2 г. Смілавічы. Адрас: вул. Савецкая,  д. 2.

У праграме – народная музыка, полькі, абарэкі з раёнаў в. Крэва, в. Залессе, в. Гуды; спеўная паэзія на словы беларускіх аўтараў; майстар-класы па танцах; лекцыя па народных інструментах. Выступяць Алесь Лось, Алеся Сівохіна, Алеся Мялешка.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.