Творчая сустрэча з Аленай Брава ў Мінску

alena_brava

3 лютага (пятніца) у 15.30 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”  і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай юбілею беларускага друку, адбудзецца творчая сустрэча з Аленай Брава, беларускай журналісткай, празаікам, аўтарам кніг “Рай даўно перанаселены”, “Дараванне”, “Имя Тени – Свет” і іншых.  Алена Брава – лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” і лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі “Silver Bullet”.

Уваход вольны.

Месца: Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага. Адрас: пр. газеты “Праўда”, 20.

Кантакты: 272 51 03.

Шчыра запрашаем!