Twitter плануе да красавіка запусціць функцыю галасавых зносін, якая стане канкурэнтам галасавой сеткі Clubhouse. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-службу кампаніі.
Функцыя атрымае назву Spaces. У канцы лютага Twitter пратэставаў яе з 1000 карыстальнікаў.
We’re working on something we think you’ll love — Twitter Spaces!
— Twitter (@Twitter) March 11, 2021
Still in test mode but rolling out soon. Here’s a peek at what everybody’s talking about... pic.twitter.com/KMXzmKzbDp
У сацсетцы выйшаў промаролік, дзе паказана, як Spaces будзе працаваць. Карыстальнікі змогуць ствараць «пакоі», выбіраць спікераў, а таксама далучацца да чужых абмеркаванняў.