• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.07.2022 | Культура Кіно Беларусы свету

Заўтра стартуе Тыдзень беларускіх дакументальных фільмаў у Тбілісі

Заўтра стартуе Тыдзень беларускіх дакументальных фільмаў у Тбілісі У рамках Дзён беларускай культуры адбудуцца ажно чатыры кінасеансы ў Cinema House па 2 Dzmebi Kakabadzeebi St. Уваход на ўсе прагляды вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму арганізатары заклікаюць прыходзіць загаддзя! Прагляды з 27 па 29 ліпеня будуць пачынацца штодня а 19 гадзіне. 31 ліпеня — а 18 і 20.


zcznupi5eexvss8ywz093ss9m68nof2a.jpeg

27 ліпеня пакажуць стужку «Галасы. Дзе мой край», прысвечаны Вольнаму хору. У жніўні 2020 года ў Мінску на прыступках Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабраліся людзі, у іх быў плакат «У нас скралі голас», і яны маглі супрацьпаставіць гвалту толькі песні, якія спявалі разам. Хор стаў з’яўляцца на пратэсных маршах, у гандлёвых цэнтрах і метро, натхняючы людзей спевамі пра годнасць, мужнасць, долю і веру беларусаў. Гэтак нарадзіўся адзін з сімвалаў беларускага супраціву — Вольны хор.

28 ліпеня — «Дом там, дзе я?» Арцёма Лобача. У фільме пераплятаюцца лініі жыцця чатырох беларускіх творцаў. За кароткі час яны перажылі дзве катастрафічныя трансфармацыі. У сустрэчах і вандроўках з аўтарам яны разважаюць пра гэты час і прастору, сваё месца ў ёй і дзеляцца сваім адчуваннем Дома. Пасля прагляда адбудзецца абмеркаванне стужкі з сааўтарам Сяргеем Будкіным.

29 ліпеня можна будзе паглядзець «Белае сонца чырвонага лета» (рэж. Паліна Ідрысава, Яна Нова, Глеб Асмалоўскі) Беларусь. 9 жніўня 2020 года. У знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі, жыхары гарадоў выйшлі на мірны пратэст і сутыкнуліся з гвалтам з боку сілавікоў. Наступствы не сціхаюць ужо два гады. Фільм раскрывае тэму пратэсту і яго ўплыў на лёсы людзей вуснамі відавочцаў.

31 ліпеня — «Courage» Аляксея Палуяна. Фільм апавядае пра беларускія падзеі 2020 года. Яго галоўнымі героямі сталі акцёры «Свабоднага тэатра». Сусветная прэм’ера фільма адбылася на Берлінскім кінафестывалі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип