Тыдзень беларускіх дакументальных фільмаў у Тбілісі

27.07.2022 - 31.07.2022 19:00 - 22:00 Cinema House (2 Dzmebi Kakabadzeebi St.) Бясплатнае

З 27 ліпеня ў Тбілісі паказваюць беларускія дакументальныя фільмы.



Дата: з 27 ліпеня

Месца: Cinema House, 2 Dzmebi Kakabadzeebi St., Тбілісі 



У рамках Дзён беларускай культуры адбудуцца ажно чатыры сеансы:


27 ліпеня а 19-й — «Галасы. Дзе мой край», прысвечаны Вольнаму хору. У жніўні 2020 года ў Менску на прыступках Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабраліся людзі, у іх быў плакат «У нас скралі голас», і яны маглі супрацьпаставіць гвалту толькі песні, якія спявалі разам. Хор стаў з’яўляцца на пратэсных маршах, у гандлёвых цэнтрах і метро, натхняючы людзей спевамі пра годнасць, мужнасць, долю і веру беларусаў. Гэтак нарадзіўся адзін з сімвалаў беларускага супраціву — Вольны хор.


28 ліпеня а 19-й — «Дом там, дзе я?» Арцёма Лобача. У фільме пераплятаюцца лініі жыцця чатырох беларускіх творцаў. За кароткі час яны перажылі дзве катастрафічныя трансфармацыі. У сустрэчах і вандроўках з аўтарам яны разважаюць пра гэты час і прастору, сваё месца ў ёй і дзеляцца сваім адчуваннем Дома. Пасля прагляда адбудзецца абмеркаванне з суаўтарам Сяргеем Будкіным.


29 ліпеня а 19-й — «Белае сонца чырвонага лета» (рэж. Паліна Ідрысава, Яна Нова, Глеб Асмалоўскі) Беларусь. 9 жніўня 2020 года. У знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі, жыхары гарадоў выйшлі на мірны пратэст і сутыкнуліся з гвалтам з боку сілавікоў. Наступствы не сціхаюць ужо два гады. Фільм раскрывае тэму пратэсту і яго ўплыў на лёсы людзей вуснамі відавочцаў.


31 ліпеня а 18-й і 20-й — «Courage» Аляксея Палуяна. Фільм апавядае пра беларускія падзеі 2020 года. Яго галоўнымі героямі сталі акцёры «Свабоднага тэатра». Сусветная прэм’ера фільма адбылася на Берлінскім кінафестывалі.


Уваход на ўсе прагляды вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму прыходзьце загаддзя!




Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Гданьску

17.09.2025 (20:00 - 22:00) STARY MANEŻ (Juliusza Słowackiego 23)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ