Мастацкі музей ладзіць Тыдзень роднай мовы. У праграме — паэтычны батл «Ясенін VS Маякоўскі»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь апублікаваў у сваіх сацсетках праграму адзначэння Міжнароднага дня роднай мовы. Музей вырашыў правесці цэлы Тыдзень роднай мовы.

mastacki-muziej-dzien-rodnai-movy.jpg
Фота з Фэйсбука Мастацкага музея

Мерапрыемстваў запланавана шмат. Аднак шэраг з іх выклікаюць пытанні. Кульмінацыяй Тыдня роднай мовы стане паэтычны батл «Ясенін VS Маякоўскі». Яго правядуць 22 лютага студэнты філалагічнага факультэта БДУ ў рамках выставы «Ясенін. Бясконцая легенда». Якое дачыненне мелі расійскія пісьменнікі Ясенін і Маякоўскі да беларускай мовы, застаецца загадкай.

Не менш дзіўна выглядаюць у праграме Тыдня роднай мовы майстар-клас па алейным жывапісе «Конь — сімвал усходняга Новага года» і экскурсія па выставе «Элегантнасць серабра: скарбы Аманскага двара».