Што рускія класікі пісалі пра Беларусь? Усё, пра што нам не казалі ў школе

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

smalennie-viepruka.png

Як бачылі Беларусь і беларусаў расійскія класікі? Што ў Магілёве вырабляў Пушкін? За каго піў Някрасаў? За што Грыбаедаў не любіў Берасце? Што за “злая баба” мучыла Надзею Дураву ў Гародні? Да чаго тут Талстой, Тургенеў, Някрасаў, Фанвізін, Пікуль? Разбіраем у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.