Беларуская Рада культуры абвесціла Тыдзень салідарнасці з мастачка Нінай Маргаевай. Усе данаты, якія паступяць у @radakultury цягам гэтага тыдня, будуць перададзены мастачцы.
 
	 Ніна Маргаева
  
 
	 2 гады таму Ніна Маргаева з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны. У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На дадзены момант гэтая хвароба з’яўляецца невылечнай.
 
 «Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбна дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — напісала Ніна ў абвестцы. 
 
Беларуская Рада культуры заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да збору.
 
                             
                            