Тыдзень ART MIENSK: адкрый Менск па-новаму!

21.11.2017 Афіша

З 27 лістапада па 2 снежня адбудуцца мерапрыемствы ў межах праекта ART MIENSK, галоўнай мэтай якога з’яўляецца паказаць жыхарам Менску (і не толькі) сапраўдны дух горада. На тыдні адбудуцца лекцыі, паэтычныя вечары, экскурсіі, гульні ды канцэрты, прысвечаныя Менску.

30 11 Art Miensk new

Арганізатар праекта, культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба», прапануе насычаную і цікавую праграму.

27 лістапада, панядзелак, 19.00

Прэзентацыя праекта «Менскі велашпацыр». Літаратурна-музычная праграма: Антон Рудак і гурт «Гарадскі вал».

Навошта экскурсаводу колы замест ног? Хто падбірае песні для экскурсій? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа арганізатар гарадскіх велаэкскурсій «Менскі велашпацыр» Раман Абрамчук. Ён з задавальненнем падзеліцца парадамі, эмоцыямі ды ўражаннямі ад чатырох кайфовых траўняў.

Пасля прэзентацыі праекту вас чакаюць вершы ад паэта Антона Рудака і музыка ад гурта «Гарадскі вал».

Месца: «Арт Сядзіба», пр. Машэрава, 18.

Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная, запіс па тэлефоне: +375 44 7994047.

 

28 лістапада, аўторак, 19.00

Прэзентацыя гульні «Багач». Вечар настолак па-беларуску.

«Багач» – гэта беларуская эканамічна-гістарычная настольная гульня, дзея ў якой адбываецца напачатку ХІХ стагоддзя ў горадзе Менску. Пад час гульні Менск воляю лёсу становіцца сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за «найсмачнейшыя» кавалкі гораду. Сярод іх і Вы, малады магнат. Цяпер толькі ад Вас залежыць, на якой з вуліцаў першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі. А можа Вам рызыкнуць і купіць менскую конку ці гарадскі водаправод? Да сустрэчы на вуліцах старажытнага і незабыўнага Менску!

Увесь вечар будзем гуляць у «Багача» ды іншыя беларускамоўныя настолкі.

Месца: «Арт Сядзіба», пр. Машэрава, 18.

Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная, запіс па тэлефоне: +375 29 6517898 (з 10.00 да 19.00).

 

29 лістапада, серада, 19.00

Лекцыя пра старыя прадмесцi Менску ад гісторыка Івана Сацукевіча

Лекцыя-аповед пра старыя прадмесцi Менску, многiя з якiх ужо знiклi з мапы гораду: Архiрэйская Слабада, Добрыя Мыслi, Кашары, Людамант, Лавы, Пярэспа, Пляшчанка, Тры Карчмы. Разбіраемся, якую ролю яны адыгрывалi ў жыццi горада i чаму знiклi.

Месца: «Арт Сядзіба», пр. Машэрава, 18.

Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная, запіс па тэлефоне : +375 29 6517898 (з 10.00 да 19.00).

 

30 лістапада, чацвер, 19.00

Музычны фестываль ART MIENSK

30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» (пр. Машэрава, 9) пройдзе музычны фестываль ART MIENSK. Удзельнікамі фэсту будуць :B:N:, The Superbullz і яшчэ адзін гурт, які выбрала публіка з дапамогай галасавання — Loudscage.

Квіткі: 15 рублёў (загадзя), 20 рублёў (у дзень).
НАБЫЦЬ:
1. Квіток у краме symbal.byhttps://symbal.by/t/810-kvitok-art-miensk/
2. Набыць праз інтэрнэт:  https://afisha.bycard.by/performance/ART_MIENSK
3. Замовіць квіткі па тэлефоне: +375 25 996 93 76
4. Квіток з дастаўкай да дома/офіса: https://vk.com/topic-129529779_34688853

Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз:
— суполку «УКантакце»: https://vk.com/artmienskfest
— падзею на Facebook: https://www.facebook.com/events/1698056893599532/ 

Месца: арт-прастора «Корпус» (пр. Машэрава, 9)
Інфалінія: +375 25 996 93 76.

 

1 снежня, пятніца, 15.00

Экскурсія «Менск – горад кахання» ад гісторыка Івана Сацукевіча

Экскурсія аднаго з найлепшых знаўцаў Менску, гісторыка і экскурсавода Івана Сацукевіча. Экскурсiя для тых, хто кахае i любiць. Пешая вандроўка, падчас якой мы пашукаем доказы таго, што Менск – горад, якi трэба і варта любiць.

Кошт экскурсіі: 8 рублёў (папярэдне), 10 рублёў (у дзень вандроўкі). Сужэнцам і закаханым парам, гісторыя кахання якіх звязана з Менскам, — кошт адзін на дваіх!

Месца збору паведамляецца пасля рэгістрацыі;)

Рэгістрацыя: https://goo.gl/eseg8z

Інфармацыя па квітках: +375 44 7994047. Набыць папярэдне можна на «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18).

 

2 снежня, субота, 15.00

Экскурсія «Менскі юбілейны трамвайчык» з Іванам Сацукевічам

Унікальная вандроўка «Менскі юбілейны трамвайчык», прысвечаная 950-годдзю Менска, з цудоўным «трамвайным» гідам, найлепшым знаўцам гісторыі Менску — Іванам Сацукевічам. Экскурсія пройдзе на рарытэтным нямецкім трамвайчыку!

Падчас нашай унікальнай трамвайнай экскурсіі вы даведаецеся безліч цікавага пра гісторыю Мінска, ягоныя вуліцы і прадмесці, помнікі і раёны, а таксама пра гэты від грамадскага транспарту: калі і кім быў вынайдзены; у якім беларускім горадзе з’явіўся першым, дзе сёння трамвай можна сустрэць у Беларусі, калі трамвайны рух з’явіўся ў Мінску і шмат чаго іншага.

А напрыканцы вандроўкі плануецца заезд непасрэдна ў трамвайны парк і невялічкая экскурсія ад галоўнага інжынера!

Кошт экскурсіі: 15 рублёў (папярэдне), 18 рублёў (у дзень вандроўкі).

Маршрут: ДС «Серабранка» – ДС «Зялёны луг» – ДС «Возера». Працягласць трамвайнай вандроўкі – каля 3-х гадзін. Месца збору паведамляецца пасля рэгістрацыі!

Рэгістрацыя: https://goo.gl/QRvbrk

art miensk расклад вертык.

Інфармацыя па квітках: +375 44 7994047. Набыць папярэдне можна на «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18).

Імпрэзы ладзяцца супольна з культурна-асветніцкай установай «Культура роднага краю».