• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.07.2016 | Грамадства Адукацыя

Тыдзень Беларускага Мыслення

Тыдзень Беларускага Мыслення

Беларускае мысленне – гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошукі ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый. Кажучы “мысленне” – разумеем не прафесійную ці карпаратыўную прыналежнасць, але здольнасць у любую эпоху выказвацца свабодна, свядома, крытычна ды абгрунтавана. Беларускае мысленне ёсць школай годнасці ды незалежнасці.

Апошні год вызначыўся шэрагам падзеяў, якія публічна і шырока прадстаўлялі  беларускае мысленне як частку нашай культуры і ідэнтычнасці. Гэта кампанія “Цытуй сваё”, выданне Анталогіі беларусскага мыслення “Код прысутнасці”, абвяшчэнне конкурсу эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”.

“Тыдзень беларускага мыслення” ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных формаў і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве, уключэнне інтэлектуальных здабыткаў у сучасную культуру і ідэнтычнасць, а таксама развіццё стасункаў інтэлектуальнай супольнасці з іншымі актарамі шырокага грамадскага працэса.

Арганізатары прапануюць пазначыць прысутнасць і значнасць мыслення для беларускага грамадства шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Запрашаем грамадскія арганізацыі, даследчыя і культурніцкія суполкі і ініцыятывы, бізнес-арганізацыі, асобных інтэлектуалаў і экспертаў да ўдзелу ў распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у межах Тыдня.

Фармат падзеяў у межах тыдня

Мэта тыдня – прадставіць самыя розныя формы існавання і мовы мыслення: маналагічныя развагі на адвечныя ці суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі напрацовак і іншыя крэатыўныя формы.

Тэмы падзеяў у межах тыдня:

  • Постаці і асобы беларускага мыслення, сучаснікі і продкі, настаўнікі, вучні і пераемнікі;
  • Актуальныя ідэі і праблемы, прадстаўленыя, як мысленне тут і зараз;
  • Мысленне ў самых розных галінах і сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, бізнес, культура, тэхніка, экалогія і г.д.;
  • Розныя формы і “тэхналогіі” мыслення;
  • Гісторыя ідэй і падзей у беларускім мысленні;
  • Рэфлексія гісторы і сучаснасці;
  • …

Форма ўдзелу ў Тыдні

Мы запрашаем зацікаўленыя арганізацыі, групы і асобных удзельнікаў падаваць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў у межах Тыдня. Праграма будзе сфармаваная па выніках разгляду заявак.

Вітаецца ўдзел максімальна шырокага спектра ініцыятыў, фармальных і нефармальных арганізацый і суполак, асобных інтэлектуалаў і  экспертаў. Вітаецца і заахвочваецца правядзенне мерапрыемстваў для шырокай аўдыторыі з розных рэгіёнаў Беларусі. Існуе магчымасць невялікай  рэсурснай дапамогі ў арганізацыі асобных мерапрыемстваў Тыдня.

Заяўкі  на ўдзел запаўняйце і дасылайце да 1 жніўня 2016 года.

Для атрымання больш дакладнай інфармацыі альбо тлумачэнняў звяртайцеся да арганізатараў [email protected].

У арганізацыйны камітэт конкурсы ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип