• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.10.2018 | Афіша У краіне

Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі?

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануе наступную афішу  мерапрыемстваў.

tydzen_viasna

5 кастрычніка

Віцебск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Re1ikt, Разбітае сэрца пацана, Teleport і Nizkiz). Дзе? Віцебск. Бітлз-клуб “Чардачок”, вул. Кастрычніцкая,12. Пачатак у 20:00.

6 кастрычніка

Вішнева, Валожынскі раён. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша, прысвечаная Святому Аброзію Медзіяланскаму (340-397г.г). Святы Аброзій вядомы тым, што выступаў супраць смяротнага пакарання. Пачатак ў 12:00.

7 кастрычніка

Мінск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Nizkiz, “Петля Пристрастия”, “Мутнаевока”, SnopSnoŭ і Teleport). Дзе? RE:PUBLIC. Мінск, вул. Прытыцкага, 62. Метро – станцыя “Кунцаўшчына”. Пачатак у 17:30.

8 кастрычніка

Мінск. Паказ фільма па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы “Вясны”.

9 кастрычніка

Гомель, Слуцк. Паказы фільмаў па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і удзелам праваабаронцаў і актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды і  Паліны Сцепаненка.

10 кастрычніка

Мінск. Прэзентацыя выставы “Кожны мае права ведаць свае правы”. Відовішча з удзелам вядомай мастачкі і перформера Таццяны Тур. Перфоманс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання, распавядзе аб пакутах родных і блізкіх асуджаных. Месца – Амбасада Літоўскай рэспублікі.

Стасбург. Выступ праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на тэму смяротнага пакарання ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ Савета Еўропы. Пачатак у 14-00 па мясцовым часе.

16-ты Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання: Умовы ўтрымання ў камерах смяротнікаў. 10 кастрычніка Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання прыцягне ўвагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў і прапануе Дзесяць варыянтаў дзеянняў, як вы можаце далучыцца да барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Сачыце за афішамі асобных мерапрыемстваў на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook,  twitter,  ВКонтакте.

ПЦ “Вясна” і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць уласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty  #AbolitionNow  #Belarus #We4Life2018.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць

Дырэктар недзяржаўнага выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі здаў пасведчанне выдаўца ў Міністэрства інфармацыі....

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы
    Грамадства
    У Гродне затрыманы індывідуальны прадпрымальнік і папулярызатар беларускай культуры Антон Янкоўскі

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип