• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2022 | Гісторыя

Ці трэба Тызенгаўзу станавіцца яшчэ адным брэндам Гродна?

Ці памятаюць сёння гродзенцы пра Антонія Тызенгаўза? Канал «Hrodna 11:27» пагутарыў з гісторыкам Юрыем Гардзеевым пра тое, наколькі знакаміты рэфарматар можа сёння стаць для Гродна турыстычным брэндам.


001.jpg

Ці дастаткова ў Гродне ўшанаваная памяць аб Тызенгаўзе? На думку Гардзеева, ступень дастатковасці наогул цяжка акрэсліць, незалежна ад асобы. Пры гэтым Тызангаўза дакладна нельга залічыць да забытых гістарычных асоб.

005.jpg
  Фота: grodnonews.by

«На пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя старая плошча Леніна [частка плошчы — Hrodna 11:27] атрымала назву плошчы Тызенгаўза. Побач з будынкам былога архіва з’явілася скульптурная кампазіцыя "Кароль і Антоні Тызенгаўз". Раней з’явіліся скультуры Жана Эмануэля Жілібера ці Юзафа Сака», — пералічае Юрый тое, што было зроблена ў горадзе ў розныя гады.

002.jpg
Скульптура Жана Эмануэля Жілібера. Фота: grodno.in

003.jpg
Скульптура Юзафа Сака. Фота: paplauskaja.livejournal.com

Але не ўсё было рэалізавана. Агучвалася ідэя пабудаваць помнік Антонію Тызенгаўзу на Гарадніцы. «Застаецца толькі спадзявацца, што ў будучым такі план мог бы здзейсніцца», — кажа гісторык. На яго думку, акрамя помнікаў варта замацоўваць памяць і іншымі сродкамі. Напрыклад, у рамках школьнага курсу па гісторыі горада прысвяціць дзейнасці Тызенгаўза больш увагі. Гэта спрычынілася б да фарміравання гістарычнай памяці горада сярод дзяцей і моладзі, кажа Гардзееў.

Вярнуць Гараднічанцы натуральны стан

Кароль Стэфан Баторый ужо з’яўляецца брэндам Гродна. Гэта ў першую чаргу звязана з замкам, які захаваўся і які зараз аднаўляюць менавіта на «эпоху Баторыя». Магчыма, каб распіярыць Тызенгаўза, варта было б аднавіць яго палац і іншую забудову Гарадніцы? Гардзееў часткова пагаджаецца з такой думкай.

«Канечне, цяжка ўспрымаецца расказ экскурсавола тыпу: "Вось тут, на гэтым месцы стаяў дом ці палац...". Турыст хоча ўбачыць нешта арыгінальнае. Таму ў перспектыве магчыма аднаўленне комплексу палаца падкарбія з батанічным садам. Куды больш складана было б правесці рэканструкцыю забудовы Гарадніцы, таму што ў XIX i XX ст. на месцы ранейшых пабудоў былі ўзведены іншыя дамы», — кажа гісторык.

Да таго ж практыка апошніх гадоў сведчыць, што калі забудоўшчык выбірае паміж гістарычным макетам і сучаснай пабудовай, то перавагу аддае другому варыянту.

004.jpg
  Гараднічанка. Фота: newgrodno.by

Затое ў Гардзеева ёсць іншая ідэя з уладкаваннем Гарадніцы. Ён прапануе задумацца аб тым, каб вярнуць Гараднічанцы яе натуральны стан. То бок, аднавіць рэчышча, засыпанае ў 80-х гадах.

Тызенгаўз — толькі звяно з ланцужка

Гродна з-за пандэміі і палітычнай сітуацыі страціў усіх замежных турыстаў. Але летась ім на замену прыехала мноства турыстаў унутраных. Чым асоба гродзенскага старасты магла б зацікавіць беларусаў?

Юрый кажа, што Тызенгаўза тут трэба разглядаць як адно звяно вялікага «ланцужка».

«Гродна, напэўна, займае выключнае месца. Магчыма, сказана гэта з нацяжкай і з пункту гледжання лакальнага патрыятызму. Аднак паспрабую патлумачыць сваю думку.

У чым выключнасць? У Гродне можна убачыць помнікі розных часоў: ад ранняга сярэднявечча да мадэрнізму польскіх і савецкіх часоў. Каложа ці Ніжняя царква, пазней замкавыя горы, барочныя касцёлы і забудова Гарадніцы.

Эклектыка і крыху мадэрну — гэта таксама чарговы элемент гарадской палітры. Гродзенская архітэктурна прастора характарызуецца комплекснасцю. Гэта такі падручнік гісторыі і культуры рэгіёна».

Менавіта таму Юрый лічыць, што турыстаў можа зацікавіць Тызенгаўз як адно звяно «ланцужка». І, напэўна, не столькі асоба падскабрія, колькі захаваныя фрагменты комплекса Гарадніцы, удакладняе Гардзееў.

Не варта абмяжоўвацца Тызенгаўзам

Калі казаць пра пазнавальнасць і «брэндаваць» Тызенгаўза для замежнікаў, то, на думку Гардзеева, шмат было зроблена дзякуючы трансгранічнаму праекту «Шляхам Тызенгаўза». У ім асоба падскарбія акурат прэзентавалася як міжнародны брэнд. Праўда паспяховасці праекта пакуль не спрыялі закрытыя межы ды агульная палітычная сітуацыя ў рэгіёне.

Hrodna 11:27: — Мы чулі не адзін раз меркаванні, што Тызенгаўза варта раскручваць як чарговы гродзенскі брэнд. А ці трэба? Можа ёсць іншыя гістарычныя асобы, увага да якіх была б больш патрэбная?

Гардзееў: — Трэба раскручваць усе асобы, не абмяжоўвацца. На Гарадніцы было шмат людзей: медыкі, архітэктары, вайскоўцы, музыкі, танцоры. Безліч.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»

«Не стала Янкі Запрудніка. Чалавека, сэрцам якога была Беларусь. Ён пры жыцці стаў легендай беларускай эміграцыі», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM